Інфармбюро

Нумары

image_pdfimage_print

НЕ ДАПУСЦІЦЬ БЯДЫ

27 студзеня ў горадзе Барысаве здарылася страшная трагедыя: у 21.27 паступіла паведамленне аб выяўленні шасцярых загінуўшых, у тым ліку дваіх дзяцей, у кватэрах на другім і трэцім паверхах пяціпавярховага жылога дома. Абставіны і прычыны гібелі людзй устанаўліваюцца, праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы.

Паводле выказванняў жыльцоў, напярэдадні ў доме адчуваўся пах газу. Папярэдне спецыялісты ўказваюць на верагоднасць няспраўнасцяў у рабоце газавентыляцыйных каналаў, што магло прывесці да атручэння прадуктамі гарэння.

У сувязі з гэтым Стаўбцоўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях інфармуе аб аказанні юрыдычным асобам паслуг па праверцы газавентыляцыйных каналаў. Гэтая праверка праводзіцца ў тым ліку з прымяненнем анемометра – прыбора для замеру цягі.  Па ўсіх пытаннях, якія ўзніклі, неабходна звяртацца па тэлефонах: 5-92-98, 5-92-67.

 

УВАГА: У ТРАНСПАРТНЫМ СРОДКУ – ДЗЕЦІ

У студзені 2016 года ў Мінску і Мінскай вобласці праведзены мэтавыя кантрольныя прафілактычныя мерапрыемствы «Перавозка дзяцей» па выкананні перавозчыкам патрабаванняў заканадаўства па транспартнай дзейнасці пры перавозцы груп дзяцей па тэрыторыі Рэспублікі Белаурсь.

Пры правядзенні кантрольна-прафілактычных мерапрыемстваў «Перавозка дзяцей» супрацоўнікі ўпраўлення кантролю  транспартнай дзейнасці філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці асаблівую ўвагу ўдзялялі пытанням тэхнічнага і санітарнага стану, знешняга і ўнутранага афармлення транспартных сродкаў, выкананню правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў. У выніку праверана 75 транспартных сродкаў, складзена пяць актаў у адносінах да перавозчыкаў груп дзяцей. Загадчык аўтамабільнай перавозкі груп дзяцей на кожны аўтобус назначае суправаджальніка, а калі дзяцей больш за 20 – двух паўнагадовых суправаджальнікаў. Асобы, якія арганізуюць перавозку дзяцей, павінны кіравацца Правіламі з мэтай забеспячэння бяспекі перавозак.

Кантроль асабліва ўзмацняецца ў дні школьных канікул. Да ўсіх парушальнікаў прыняты меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Г. ЖУЛЕГА, начальнік Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці

 

КАБ ПАЗБЕГНУЦЬ ГАЛАЛЁДНЫХ ТРАЎМАЎ

Гісторыі людей, якія пацярпелі ад галалёду, падобныя адна на адну: выйшаў з дому па сваіх справах і ў самы нечаканы момант ногі па-здрадніцку слізнулі… Долі секунды – і без дапамогі людзей у белых халатах не абысціся.

Патэнцыяльна небяспечныя месцы падчас галалёду: прыступкі пад’ездаў, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі. Каб пазбегнуць траўмаў, патрэбна захоўваць асцярожнасць, рухацца марудна, кароткімі крокамі. Абутак павінен адпавядаць надвор’ю, пажадана, каб падэшва была рабрыстай, у час галалёду патрэбна адмовіцца ад высокіх абцасаў. Не займайце рукі цяжкай ношай, крохкімі рэчамі, якія могуць разбіцца. Не трымайце рукі ў кішэнях, каб маглі ўтрымаць раўнавагу, уважліва глядзіце пад ногі.

Калі вы адчуваеце, што падаеце, неабходна па магчымасці прысесці, апусціцца ніжэй, што зменшыць сілу ўдару. Падаць пастарацца на бок. Пры падзенні нельга выстаўляць у бакі рукі ці ногі, таму што любая канечнасць у такім выпадку прымае на сябе ўсю сілу ўдару і можа быць траўміравана. Пазбягайце падзення на спіну, удара затылкам. Пашкоджанні пазваночніка і чэрапна-мазгавыя траўмы могуць быць цяжкімі і лечацца доўга. Пры падзенні трэба ратаваць не маёмасць, а сябе, сумкі і іншыя прадметы патрэбна выпусціць з рук і  згрупаваць ўсе канечнасці.

Калі вы ўпалі, заховаўвайце спакой,  ні ў якім разе не спрабуйце адразу ўстаць, асабліва на пашкоджаную канечнасць, вызначце, што ў вас траўміравана. Не спрабуйце самастойна ўправіць вывіх і тым больш пералом на месцы здарэння. Гэта павінен зрабіць спецыяліст. Калі вы адчуваеце, што пасля падзення не можаце падняцца на ногі, неабходна патэлефанаваць у службу хуткай дапамогі па нумары 103. Калі не можаце патэлефанаваць самі, папрасіце ў каго-небудзь дапамогі.

Абсалютную большасць галалёдных траўмаў можна было б пазбегнуць, калі б людзі адносіліся да свайго здароўя больш уважліва. Каб атрымаць такую траўму, дастаткова адной секунды, а лячыцца даводзіцца месяцамі. Таму прафілактыка галалёдных траўмаў – задача саміх грамадзян, якія яшчэ не сталі пацыентамі.

Дзмітрый ПЛЯСКАЧ, урач-траўматолаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *