Што хвалюе працаўнікоў ААТ «Жацерава»

Нумары

image_pdfimage_print

21 студзеня 2016 года, у ходзе адзінага дня інфармавання насельніцтва, праведзенага членамі абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы, жыхары Стаўбцоўшчыны мелі магчымасць задаць набалелыя пытанні. Асноўнымі сярод іх былі пытанні медыцынскага абслугоўвання.

Так, у працоўным калектыве ААТ «Жацерава» звярнуліся з прапановай больш частага прыёму хворых у памяшканні фельчарска-акушэрскага пункта аграгарадка Горкі ўрачом Нававёскаўскай амбулаторыі. На даны момант такія выязныя прыёмы праводзяцца ўрачом раз на тыдзень.

Адказ на гэтае пытанне мы атрымалі ад галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Святланы Глебка:

– У адпаведнасці з патрабаваннямі арганізацыі работы сельскіх лячэбна-прафілактычных устаноў урач амбулаторыі павінен выязджаць на прыпісны ФАП адзін раз у месяц. У сувязі з тым, што за Нававёскаўскай амбулаторыяй лічыцца адзін прыпісны ФАП – Горкаўскі, то выезды ўрача арганізаваны штотыднёва па чацвяргах. Пры выездзе ўрача двойчы на тыдзень узнікнуць парушэнні ў дзейнасці амбулаторыі. Аднак у зімні перыяд (у сезон пад’ёму прастудных захворванняў) на працягу лютага-сакавіка 2016 года арганізаваны выезд урача Нававёскаўскай амбулаторыі ў Горкаўскі ФАП два разы на тыдзень – па аўторках і чацвяргах.

Работнікі сельгаставарыства таксама звярнулі ўвагу на недакладнасці ў дыягностыцы ўльтрагукавога даследавання ў раённай паліклініцы, якія, паводле іх слоў, патрабуюць пераправеркі ў медыцынскіх установах Мінска. Гэты сігнал узяты на кантроль і накіраваны ў галоўнае ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама, раённы выканаўчы камітэт.

Узята на кантроль і яшчэ адно пытанне, якое турбуе вяскоўцаў,  – адносна рамонту дзіцячага садка ў Савонях. Вызначаны тэрмін яго вырашэння – да канца красавіка бягучага года.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *