За любімую Беларусь!

Акцыі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне пярвічныя арганізацыі ГА «БРСМ» актыўна ўключыліся ў выраб «валянцінак» для сваіх куміраў – знакамітых людзей краіны і раёна.

З 12 па 14 лютага пройдзе Усебеларуская акцыя ГА «БРСМ» За любімую Беларусь!».

– Дзень святога Валянціна, які адзначаецца 14 лютага, стаў адным з папулярных святаў у маладзёжным асяроддзі. Яго сімвалам з’яўляюцца «валянцінкі», стылізаваныя ў форме сэрца. У гэты дзень прынята дарыць падарункі, выказваць словы любові тым, хто побач з намі. Любоў да бацькоў і дзяцей, да свайго горада або вёскі, да нашай Радзімы – гэта аснова існавання любой дзяржавы, – патлумачыла канцэпцыю акцыі першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.  

Сёлета стаўбцоўскія школьнікі адрасавалі свае «валянцінкі» з пажаданнямі  алімпійскай чэмпіёнцы і Герою Беларусі Дар’і Домрачавай, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаю Іванчанку, чэмпіёнцы Паралімпійскіх гульняў, нашай зямлячцы Вользе Зінкевіч, тэлевядучым Святлане Бароўскай і Ларысе Грыбалёвай, спеваку Пятру Ялфімаву, групе NAPOLI і інш. З «паштовай» скрыні БРСМ «валянцінкі» будуць дастаўлены адрасатам.

Асабліва прыемна тое, што прызнанні у любові накіраваны не толькі «зоркам», а і людзям, якія жывуць побач з намі, робяць карысную для ўсіх справу, – работнікам медыцыны і адукацыі, выратавальнікам. Члены пярвічнай арганізацыі БРСМ Дзераўнянскай школы прысвяцілі сваю «валянцінку» роднаму аграгарадку і заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі БССР, кавалеру двух ордэнаў – Леніна і «Знак Пашаны», былому галоўнаму аграному калгаса «Чырвоная зорка» Ганне Максімаўне Шаўчурка.

Мерапрыемствы ў рамках акцыі «За любімую Беларусь!» пройдуць з прыцягненнем шырокага кола грамадскасці.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *