Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі тры маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Міраслава Станкевіч, Захар Грамыка і Марк Бохан.

Зямны шлях закончыўся для 15 жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі, што ад фельчара хуткай дапамогі паступіла паведамленне аб атручэнні чадным газам у Новым Свержані 24-гадовай жанчыны і яе паўтарагадовага сына. Яны былі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. На момант падрыхтоўкі матэрыялу да друку стала вядома, што дзіця пераведзена ў педыятрычнае аддзяленне, пацярпелым ставіцца дыягназ – вострае атручэнне прадуктамі прыроднага газу ў лёгкай ступені. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Міліцыяй зарэгістравана 123 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана пяць крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазраваемыя. З банкетнай залы рэстарана, размешчанага ў Заямным, з дамскай сумачкі выкрадзены кашалёк з грашыма і банкаўскай карткай.

Пракуратурай раёна праведзена праверка стану разлікаў суб’ектаў гаспадарання раёна за пастаўленую беларускімі вытворцамі алкагольную прадукцыю. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць выяўлена ў райспажыўтаварыства, ААТ «Радзіма Якуба Коласа», ТАА «Паслугі фотасалона», кіраўнікам якіх вынесены прадпісанні. Па выніках іх разгляду запазычанасць пагашана.       

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы жыхар раёна, які знішчыў у прыдарожнай паласе непадалёку ад Рубяжэвічаў 12 дрэў чорнай вольхі (шкода навакольнаму асяроддзю – каля 900 000 рублёў). Паляўнічы з Мінска здабыў зайца ў забароненым месцы – на тэрыторыі населенага пункта, у Залужжы (шкода – больш за 13 000 000 рублёў). Непадалёку ад Паласні жыхар Нясвіжа займаўся паляваннем без дазвольных дакументаў. Кожнаму  парушальніку пагражае штраф да 50 базавых велічынь.     

Суд аштрафаваў на 2 100 000 рублёў стаўбчаніна, які, будучы нецвярозым, скандаліў з жонкай. На 1,5 года абмежавана ў волі 48-гадовая жыхарка Барысава – у аддзяленні банка яна выкрала з сумачкі кашалёк.

ДАІ выявіла 213 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 13 вадзіцеляў-бяспраўнікаў і шэсць нецвярозых вадзіцеляў (адзін з іх, 22-гадовы жыхар Заямнага, нецвярозым сеў за руль паўторна на працягу года, учыніў ДТЗ; яму пагражае канфіскацыя аўтамабіля «Форд-мандэа», які належыць сваякам), 21 недысцыплінаваны пешаход. Здарыліся чатыры ДТЗ. Абышлося без пацярпелых. 

«Хуткая» атрымала 216 выклікаў, у тым ліку восем – да асоб з пасляалкагольным сіндромам. 

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *