Паказвае прыклад

Людзі і лёсы Нумары

image_pdfimage_print

На здымку – у нядаўнім мінулым перадавы аператар машыннага даення ТАА «СЖК «Налібакі» Валянціна Мусік, якой пакарыўся дзесяцітысячны рубеж па надоях малака ад каровы, а дакладней, тры гады назад яна атрымала ад кожнай рагулі сваёй групы па 10 592 кілаграмы малака. Жанчына і сёння паказвае прыклад у рабоце. Валянціна Іосіфаўна працуе тэхнікам-асемянатарам на МТФ «Цэнтр», на той самай ферме, дзе даіла кароў і здабыла ў гэтай прафесіі славу. Шчыра рупіцца жанчына і па сваёй новай спецыяльнасці, у якой набыла пэўны вопыт. Па выніках мінулага года заняла трэцяе месца ў раёне па выхадзе цялят на 100 кароў ад кароў – атрымала 111 цялят.

– У дасягнутым поспеху не толькі мая заслуга, а і немалая доля працы  кіраўніцтва і спецыялістаў таварыства, – сказала Валянціна Іосіфаўна. – Вельмі важна добра накарміць жывёлу, каб рацыён быў паўнацэнным, збалансаваным. Даяркі і брыгадзір фермы дапамагаюць выявіць кароў у ахвоце.

Валянціна Мусік – вопытны жывёлавод, больш за чвэрць стагоддзя рупіцца ў гэтай галіне, якая лічыцца самай складанай у сельскай гаспадарцы. Ёй уласцівы такія якасці, як стараннасць, добрасумленнасць, працавітасць.

Да сваіх абавязкаў жанчына адносіцца з поўнай адказнасцю і не лічыцца з уласным часам, калі трэба затрымацца на вытворчасці. Яе фотаздымак змешчаны на стэндзе «Імі ганарыцца Стаўбцоўшчына» ў фае райвыканкама.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *