Інфармбюро

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

НАСТУП НА «ЗЯЛЁНАГА ЗМЕЯ»

У перыяд з 27 па 31 студзеня ў адпаведнасці з патрабаваннямі загаду УУС Мінаблвыканкама на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна праведзены комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў па спыненні назаконнага абароту алкагольных напіткаў.

Абагульнена інфармацыя, падрыхтаваны планы-заданні супрацоўнікам для правядзення мерапрыемстваў сумесна з прадстаўнікамі РАНС, лясгаса, сельвыканкамаў, працавала штодзённа больш за дзесяць аператыўных груп.

Праведзена адпрацоўка 48 населеных пунктаў з мэтай выяўлення вырабу алкагольных напіткаў. У выніку знойдзена, адабрана і знішчана чатыры самагонныя апараты, 35 літраў самагоннай брагі. Арганізаваны  праверкі 49 аб’ектаў аптовага і рознічнага гандлю, месцаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў з мэтай выяўлення парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства. У ходзе праверкі ў гандлёвым аб’екце знойдзена 37,8 літра піва «Баброў» з тэрмінам прыдатнасці, які закончыўся. З мэтай выяўлення фактаў перавозкі і захоўвання незаконна набытай фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі ажыццяўлялася праверка аўтатранспарту на маршрутах патрулявання інспектарамі ДАІ. Ажыццёўлена праверка па месцы жыхарства асоб, якія злоўжываюць алкагольнымі напіткамі і стаяць на ўліку ў РАУС.

Усяго за перыяд правядзення мерапрыемстваў выяўлена 8 парушэнняў заканадаўства, на прымусовае лячэнне ў ЛПП дастаўлена дзве асобы.

На старонцы інтэрнэт-сайта Стаўбцоўскага райвыканкама размешчана інфармацыя аб рабоце тэлефонных ліній «П’янству – не!» з указаннем мер адказнасці за парушэнні антыалкагольнага заканадаўства, устаноўленых абмежаванняў па рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. Па прамой тэлефоннай лініі Стаўбцоўскага РАУС – тэл. 5-14-84, 5-19-15 – кожны грамадзянін можа паведаміць інфармацыю, у тым ліку і ананімна, аб асобах, якія парушаюць устаноўленыя абмежаванні па абароце алкагольнай прадукцыі.

У студзені 2016 года на тэлефоны прамой лініі ад жыхароў раёна паступіла 8 інфармацый аб парушэннях антыалкагольнага заканадаўства, з якіх чатыры знайшлі сваё пацвярджэнне.

Юлія БЕЛАВУСАВА, начальнік ААПП РАУС, маёр міліцыі

 

«БЯСПЛАТНЫ» БЕНЗІН

Пракурорам Мінскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь (краджеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у адносінах да старшыні аднаго з сельскіх выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці. Старшыня, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, даў указанне дырэктару камунальнага прадпрыемства сельвыканкама перадаць у яго распараджэнне паліўную картку. У выніку яе выкарыстання завалодаў гаруча-змазачнымі матэрыяламі агульным аб’ёмам больш за 1240 літраў, якія выкарыстаў па ўласным меркаванні. Страты камунальнаму прадпрыемству нанесены на суму каля 14,5 мільёна рублёў.

Крымінальная справа для вытворчасці папярэдняга расследавання накіравана ва ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.

Віталь ВОЛЬСКІ, старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю

 

З ПАГРОЗАМІ І ПАБОРАМІ «АД  ІМЯ  МУС»

Супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Мінскага аблвыканкама сумесна з калегамі са Следчага камітэта пры падтрымцы байцоў СПБТ «Алмаз» спынілі дзейнасць злачыннай групы, удзельнікі якой, скарыстоўваючы праграмнае забеспячэнне з нанясеннем шкоды, а таксама спецыялізаваныя рэсурсы (сайты), падкантрольныя зламыснікам, махлярскім шляхам вымагалі грошы ў карыстальнікаў сеткі інтэрнэту.

За апошнія некалькі месяцаў у органы ўнутраных спраў звярталіся грамадзяне з заявамі аб тым, што ў працэсе наведвання розных сайтаў у сетцы інтэрнэту ў браўзерах персанальных камп’ютараў ці мабільных тэлефонаў карыстальнікаў з’яўлялася інфармацыйная старонка, якая ўтрымлівала спецыяльны шкодны код, што блакіраваў іх работу. Там нібыта ад імя праваахоўных органаў (МУС, пракуратуры і г. д.) паведамлялася, што ўстройства заблакіравана па прычыне прагляду і захоўвання відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу. Таксама паведамлялася, што пры нявыплаце штрафу на месца пражывання будзе накіравана следча-аператыўная група для наступнага затрымання. Каб пазбегнуць адказнасці, карыстальніку прапаноўвалася аплаціць «штраф» у памеры ад 400 000 да 1 000 000 беларускіх рублёў шляхам грашовага пераводу на баланс абаненцкіх нумароў аднаго з беларускіх аператараў сотавай сувязі.

У ходзе праведзеных следчых дзеянняў былі адабраны прадметы і дакументы, што выкарыстоўвалі зламыснікі ў сваёй супрацьпраўнай дзейнасці.

Паводле даных аператыўнікаў, ад дзеянняў махляроў са снежня 2015 па студзень 2016 года пацярпелі не менш за 380 жыхароў рэспублікі. Падазраваныя завалодалі грашовымі сродкамі ў суме не менш за 583 мільёны беларускіх рублёў.

Паводле матэрыялаў СК Мінскага аблвыканкама ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства, учыненае арганізаванай групай у асабліва буйным памеры).

 

НА РЫНКУ ПРАЦЫ

На рынку працы Беларусі занадта многа эканамістаў, у дэфіцыце – медыкі. Аб гэтым сведчыць аналіз попыту і прапанавання па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы рэспублікі, паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На 1 снежня 2015 года ў гарадской мясцовасці статус беспрацоўнага быў у 18 урачоў, а патрэбнасць у іх (зыходзячы з колькасці вакансій, заяўленых наймальнікамі ў службу занятасці) у 76 разоў большая – 1 тыс. 366. Для 9 беспрацоўных фельчараў таксама прапаноўваўся вельмі шырокі выбар рабочага месца ў гарадах – 252 прапановы аб працаўладкаванні. Наймальнікі заявілі аб 73 вакантных месцах для акушэрак. Попыт наймальнікаў на медыцынскіх сясцёр у гарадской мясцовасці ў 40 разоў перавышаў прапанаванне: на 1 тыс. 812 вакансій умоўна прэтэндавалі 45 чалавек з адпаведнай сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. У сельскай мясцовасці не хапае 99 урачоў і 134 медсястры, а на ўліку па беспрацоўі знаходзяцца толькі тры медсястры.

Запатрабаваны не толькі работнікі сферы аховы здароўя, але і адукацыі. У гарадах былі свабоднымі 130 рабочых месцаў для выхавацеляў дашкольных устаноў. У гарадской мясцовасці адчуваецца няхватка галоўных інжынераў, інжынераў-праграмістаў, інжынераў-тэхнолагаў. На 1 снежня 2015 года ў органах па працы, занятасці і сацабароне зарэгістраваны 402 беспрацоўныя гараджаніны з дыпломам эканаміста, патрэбнасць наймальнікаў у іх – толькі 72. Канкурэнцыя назіраецца і сярод іншых саіскальнікаў: 560 дыпламаваных беспрацоўных бухгалтараў умоўна прэтэндуюць на 270 вакансій бухгалтара і галоўнага бухгалтара, 234 беспрацоўныя юрысты, юрысконсульты – на 59 адпаведных вакансій.

Структура попыту і прапанавання па рабочых спецыяльнасцях значна змянілася. Напрыклад, тры гады таму наймальнікі ў гарадах адчувалі вострую патрэбнасць у вадзіцелях аўтамабіля, цеслярах, мулярах, тынкоўшчыках, слесарах, электрагазазваршчыках і інш.

Сёння сярод самых запатрабаваных рабочых прафесій у сельскай мясцовасці – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага профілю (на 52 беспрацоўныя 217 вакансій), аператар машыннага даення (93 і 432), арматуршчык (4 і 64), а вось вадзіцеляў аўтамабіля стала вельмі шмат (на 134 вакансіі – 231 беспрацоўны), як і прадаўцоў (65 і 199).

БелТА

 

ПРАФЕСІЯ ВАЕННАГА – ВЫБАР САПРАЎДНЫХ МУЖЧЫН

Куды пайсці вучыцца? Такое пытанне ўжо сёння паўстае перад выпускнікамі сярэдніх агульнаадукацыйных школ. Прапануем ваенную спецыяльнасць, бо стаць ваенным і служыць сваёй Айчыне ў любы час было ганаровым выбарам маладых людзей. У апошнія гады сістэма ваеннай адукацыі стала больш дасканалай і дазваляе разам з атрыманнем ваеннай спецыяльнасці займець і запатрабаваную грамадзянскую. Юнакі, а з сёлетняга года і дзяўчаты, ужо павінны вызначыцца з выбарам прафесіі.

У Рэспубліцы Беларусь падрыхтоўку ваенных кадраў ажыццяўляе Ваенная акадэмія, дзе працуюць наступныя факультэты: агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў, ракетных войскаў і артылерыі.

Маюць ваенныя факультэты і грамадзянскія ўстановы адукацыі. Гэта Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Для органаў пагранічнай службы падрыхтоўку ваенных кадраў ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь». Калі ёсць жаданне, то можна вучыцца і на базе ваенных навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасцях, якія запатрабаваны ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

У ваенныя вучэбныя ўстановы прымаюцца на конкурснай аснове грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага і жаночага полу, якія маюць закончаную агульную (сярэднюю спецыяльную, прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй) адукацыю ва ўзросце ад 17 да 21 года, у т. л. асобы, што дасягнулі 17-гадовага або 21-гадовага ўзросту ў год паступлення на навучанне.

Асаблівасцю паступлення ў ваенную навучальную ўстанову з’яўляецца тое, што на кожнага кандыдата афармляецца «Вучэбная справа кандыдата» і ён да моманту ўдзелу ў конкурсе ўступных іспытаў праходзіць папярэдні і канчатковы адбор для паступлення.

У адпаведнасці з правіламі прыёму ў вучэбныя ўстановы кандыдату на паступленне рэкамендавана да 1 красавіка звярнуцца ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства з заявай аб накіраванні яго для паступлення ў ваенную навучальную ўстанову. Але звярнуцца пажадана раней, каб прайсці медыцынскі агляд на годнасць па стане здароўя да паступлення і ў выпадку неабходнасці мець час для таго, каб падлячыцца або пераарыентавацца на іншую навучальную ўстанову.

Прафесійны адбор пачынаецца пасля падачы заявы і ажыццяўляецца шляхам усебаковай ацэнкі кожнага абітурыента па наступных паказчыках: стан здароўя, фізічная падрыхтоўка і прафесіянальна-псіхалагічны стан (ацэнка ваенна-прафесіянальнай накіраванасці і індывідуальна-псіхалагічных якасцяў). Адбор праводзіцца ў два этапы: першы да 10 красавіка камісіяй раённага ваеннага камісарыята, другі – з 15 па 31 мая камісіяй ваеннага камісарыята Мінскай вобласці. Па выніках канчатковага прафесійнага адбору абітурыент дапускаецца да ўдзелу ў конкурсе па выніках цэнтралізаванага тэсціравання і асабістая справа кандыдата накіроўваецца ў ваенную вучэбную ўстанову. Залічэнне праходзіць  па конкурсе па суме колькасці балаў, указаных у сертыфікатах цэнтралізаванага тэсціравання, што праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь па прадметах уступных іспытаў, і сярэднага бала дакумента аб адукацыі.

Навучанне ажыццяўляецца толькі на дзённай форме атрымання адукацыі за сродкі рэспубліканскага бюджэту з поўным дзяржаўным забеспячэннем курсантаў.

Паважаныя выпускнікі! Калі вас зацікавіла прафесія ваеннага, то для вырашэння пытання аб афармленні дакументаў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі можна звяртацца ў рабочыя дні з 09.00 да 17.00 у ваенны камісарыят Стаўбцоўскага раёна па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 67, кабінет № 21, або пазваніць па тэл. 5-01-57.

Аляксей Луцэвіч, начальнік групы прызыву райваенкамата



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *