У вышыванках – повязь пакаленняў

Захапленні Нумары

image_pdfimage_print

Весьмі часта бывае, што творчая атмасфера ў доме кладзе адбітак на ўсіх членаў сям’і. І з цягам часу кожны знаходзіць сябе ў якім-небудзь відзе творчасці.

Так здарылася і ў сям’і, аб якой мы хочам расказаць. Пачатак усяму пайшоў ад маці Галіны Дошчачка – выдатнай вышывальшчыцы. Каб у гэтым пераканацца, варта зайсці ў яе кватэру. Дзе толькі можна – вышываныя накрыўкі і сурвэткі: на канапе, ложках, паліцах, вокнах і стале… Усюды! Нават на падлозе дыванкі, вышытыя яе рукамі. Яна сумела аздобіць усе пакоі, нават і кухню вышыванымі вырабамі. У Галіны Эдуардаўны не кватэра, а сапраўдны кветнік. Півоні, макі, ружы, валошкі, калы – нібы жывыя, красуюцца на яе творах, так і хочацца падысці ды панюхаць. Ніякія еўрааддзелкі ў самым багатым доме не могуць параўнацца з цеплынёю і асаблівай атмасферай утульнасці ў простых дамах, дзе мастацкія рэчы робяць сваю справу: напаўняюць дом жывым духам, ствараюць такую ўтульнасць, якая бярэ цябе ў палон, а ты адчуваеш яе бязмежна. У кожнай майстрыхі-вышывальшчыцы свой почырк. Бяруць адзін і той жа ўзор, ніткі па колеры падбіраюць аднолькавыя, а вышываюць па-рознаму. Праз іх уменне душа гаворыць сваёй асаблівай мовай. Так і ў Галіны Дошчачка. Яе вышываныя ручнікі, сурвэткі – вялікі набытак, дарагая спадчына не толькі для сям’і, але і для творчай скарбніцы раёна. Яна вышывае больш за 30 гадоў. Выдатныя работы Галіны Дошчачка –  вышываныя ручнікі, су%8



Tagged