Кароткім радком

Нумары

image_pdfimage_print

У НАШАЙ КРАІНЕ

Насельніцтва Беларусі за 2015 год павялічылася на 17,9 тысячы чалавек, да 10 мільёнаў 498,7 тысячы.

У эканоміцы краіны занята каля 450 тысяч чалавек.

Беларусь у студзені – лістападзе 2015 года павялічыла экспарт малочнай прадукцыі ў Еўропу ў 1,7 раза, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў. Мінсельгасхарч пастаўляў сваю прадукцыю ў 18 краін ЕС. У аснове паставак – казеін, ільновалакно, рапсавы алей, скура, збожжа і малакапрадукты. «У нас сертыфікавана 10 прадпрыемстваў, якія могуць пастаўляць прадукцыю на рынак Еўропы, з іх чатыры – малочныя. Гэта «Савушкін прадукт», Верхнядзвінскі масласырзавод, Бярозаўскі сыраробны камбінат і Капыльскі філіял Слуцкага сыраробнага камбіната», – расказаў Аляксей Багданаў.

Колькасць абанентаў ма-більнай сувязі ў краіне склала больш за 11,4 мільёна, або 120,5 абанента на 100 жыхароў.

Помнікі кампазітару Станіславу Манюшку і пісьменніку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ўстановяць у цэнтры Мінска ў гэтым годзе.

Больш як 890 мільярдаў рублёў з дзяржпошліны за допуск  транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху накіравана ў 2015 годзе на будаўніцтва рэспубліканскіх аўтадарог.

Тэрмін абарачэння імян-ных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» у Беларусі ўстаноўлены да 30 чэрвеня 2019 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі, якая ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2016 года.

Сезонныя латкі і палаткі па продажу садавінаагародніннай прадукцыі ў Мінску аформяць у адзіным стылі. Яны будуць зручнымі ў карыстанні, антывандальнымі, забяспечаць захаванасць прадукцыі.

 

У ВОБЛАСЦІ

Маладзечна 5 лютага афіцыйна атрымаў званне культурнай сталіцы Беларусі 2016 года. Адпаведны сертыфікат уручыў міністр культуры Барыс Святлоў старшыні райвыканкама Аляксандру Яхнаўцу. Цырымонія перадачы гораду сімвалаў рэспубліканскай акцыі прайшла ў Палацы культуры.

Мінская вобласць мадэрнізуе сістэму ЖКГ з улікам вопыту сталіцы. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Неўмяржыцкі. Гэтая работа пачнецца ў бягучым годзе. Спачатку рэформа будзе датычыць гарадоў-статысячнікаў – Салігорска, Маладзечна і Барысава. Паэтапна яна пройдзе ва ўсіх гарадах вобласці.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *