На добраўпарадкаванне горада

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

9-02-2016-25

Падлічана, што ў 2015 годзе жыхарамі раёна падчас раённага суботніка было зароблена 503 мільёны рублёў.

Куды пайшлі сродкі? Падрабязную інфармацыю аб гэтым прадаставіў начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы Стаўбцоўскага АКС Валерый Бохан.

Найбольшая частка сумы была пералічана Мінскаму камбінату сілікатных вырабаў для набыцця тратуарнага і дарожнага борта, тратуарнай пліткі – тых сучасных матэрыялаў, без якіх немагчыма весці добраўпарадкаванне. З дапамогай закупленага на вуліцы Ленінскай была вымашчана тратуарная дарожка, якая выводзіць да фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Гэта адметны сацыяльны аб’ект нашага горада,  у лістападзе мінулага года была пушчана ў эксплуатацыю яго другая чарга, якая ўключае, у прыватнасці, басейн. На вуліцы Ленінскай, акрамя таго, быў пашыраны «астравок» у раёне гандлёвых павільёнаў,  устаноўлена агароджанне. Новыя тратуары з’явіліся на вуліцах Гагарына (з асфальтавага пакрыцця) і К. Цэткін (вымашчаны пліткай). Ажыццёўлены капрамонт тратуараў з абодвух бакоў вуліцы Танкістаў (ад вуліцы Набярэжнай да моста праз раку Нёман). Сярод аб’ектаў добраўпарадкавання значацца таксама пляцоўкі вакол двух новых прыпыначных павільёнаў, устаноўленых у нашым горадзе.

За сродкі суботніка за вёскай Новы Свержань было добраўпарадкавана асаблівае, памятнае месца – пляцоўка для ўстаноўкі ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі мемарыяла – дывізіённай гарматы.

Як бачна, сродкі, заробленыя  жыхарамі раёна на суботніках, былі ўкладзены пераважна ў цэнтральныя вуліцы Стоўбцаў. Яно і зразумела: у першую чаргу менавіта яны – візітная картка нашага горада, паказчык агульнай культуры і быту яго жыхароў, іх імкнення развівацца, жыць цывілізавана і адпавядаць статусу горада Міру.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *