Сельскі час

Нумары Сельская гаспадарка

11-02-2016-5

НА АДКОРМЕ ЖЫВЁЛЫ

Шчыра рупяцца і маюць высокія паказчыкі ў рабоце аператары па адкорме буйной рагатай жывёлы МТФ «Ператокі» ААТ «Агранёманскі» Сяргей Скорбеж і Іван Чытра. Сумленныя работнікі маюць вопыт і працуюць у жывёлагадоўлі звыш дзесяці гадоў кожны. Удваіх яны кормяць каля 200 бычкоў і за студзень атрымалі сярэднясутачныя прыбаўкі ў вазе жывёлы па 659 грамаў, што на 174 вышэй адпаведнага паказчыка летась.

 

ДЛЯ ДОБРАГА ЎРАДЖАЮ

Пад яравую сяўбу ў гаспадарках раёна нарыхтавана больш за 470 тысяч тон арганічных угнаенняў, што складае 88,6 працэнта да плана. Летась на гэтую дату было назапашана прыкладна на 25 тысяч тон арганікі больш. Выканалі даведзеныя планы пяць гаспадарак:  ААТ «Вялікі Двор», «Жацерава», «Каганец», «Рубяжэвічы» і «Шашкі». Вывезена на палеткі каля 430 тысяч тон арганічных угнаенняў, штодзень дастаўляецца прыкладна па пяць тысяч тон. Унесена 140 тысяч тон арганікі. Больш за палову ад вывезенага ўнеслі ў глебу механізатары ААТ «Вялікі Двор». На гэтай аперацыі задзейнічана практычна ўся тэхніка машынна-трактарнага парку. Вылучаюцца вадзіцелі Міхаіл Кірыкеш, Сяргей Каробка і Фінат Саітгарэеў, механізатары Уладзімір Рулёў, Васілій Лучык і Анатолій Стэфаноўскі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *