У майстэрнях

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

11-02-2016-611-02-2016-6

ВЯДЗЕЦЦА РАМОНТ

Надвор’е сёлета падносіць сурпрызы і вясеннія палявыя работы, магчыма, пачнуцца даволі рана. Таму ў мехмайстэрнях гаспадарак раёна гэтымі днямі ажыўлена. Вядзецца рамонт тэхнікі і ў ААТ «Вішнявецкі-агра».

– Мы стараемся зрабіць тое, што магчыма адрамантаваць сваімі сіламі, – гаворыць галоўны інжынер Валерый Мормыш. – Даводзім да ладу трактар, культыватар і пасяўны агрэгат. Шчыра кажучы сітуацыя складаная, бо недастаткова фінансавых сродкаў. Неабходна не толькі капітальна адрамантаваць тэхніку, а і правесці тэхнічнае абслугоўванне.

Пакуль не на хаду энерганасычаныя трактары, у іх праблемы з рухавікамі і каробкамі перадач.

Валерый Уладзіміравіч шчыра прызнаецца, маўляў, гатоўнасць тэхнікі пакуль што невысокая, але аптымізму кіраўніцтва таварыства не страчвае.

На здымку: (злева направа) інжынер Валерый Камёнка, механізатары Леанід Слабейка і Віталій Шода абмяркоўваюць ход рамонту.

 

ПЯЦЬДЗЯСЯТ ТРАКТАРОЎ

У мінулым годзе машынна-трактарныя паркі сельскагаспадарчых арганізацый раёна істотна папоўніліся новай тэхнікай. Набыта больш за пяцьдзясят трактароў, у т. л. чатыры энерганасычаныя «Беларус-3522», якія купілі ААТ «Агранёманскі», «Каганец», «Дзераўное» і «Радзіма Дзяржынскага».  Збожжаўборачны камбайн «КЗС-1218» «прапісаўся» на мехдвары ААТ «Вялікі Двор», па аднаму пагрузчыку «Амкадор» набылі  ААТ «Агранёманскі», «Радзіма Дзяржынскага» і ТАА «СЖК «Налібакі». Для работы на палетках закуплены прэс-падборшчыкі, граблі, плугі, сеялкі, касілкі і прычэпы. Уся тэхніка пераважна айчыннай вытворчасці.

 

ДАСТАЛІ З МЕТАЛАЛОМУ

Рацыяналізатарскія прапановы, якія ўносіць слесар механічных майстэрань ААТ «Вялікі Двор» Генадзь Коржык, дазваляюць гаспадарцы эканоміць грошы. Ажыццяўляючы іх, таварыства не нясе практычна ніякіх затрат. Напрыклад, калі раней брагу з завода на комплекс вазілі адной бочкай, а для раздачы, з-за вузкага прахода, перапампоўвалі ў дзве другія невялікія, то цяпер рабіць гэтага не трэба – дастаткова было зменшыць восі паміж коламі. Практычна гатова да эксплуатацыі бочка для дастаўкі вады на пашу каровам, якую дасталі з металалому, пераварылі і паставілі на шасі раскідвальніка вадкіх мінеральных угнаенняў.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *