Медыкі – для жыхароў раёна

Нумары Сацыяльная сфера Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

15-02-2016-2

ЧАРОЎНАСЦЬ МАЛАДОСЦІ

Вось такімі прыгажунямі папаўняецца калектыў медыцынскіх работнікаў раёна. Аляксандра Макоўская, выпускніца Слуцкага медкаледжа, ужо больш за год працуе ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі цэнтральнай раённай бальніцы. Фельчар-лабарант паспяхова авалодвае сваёй прафесіяй, новымі метадамі дыягнастычнага даследавання. У калектыве яе характарызуюць як вельмі старанную, працалюбівую, адказную за даручаны ўчастак работы. Такая ўнутраная дысцыплінаванасць дапамагае маладому фельчару-лабаранту паспяхова авалодваць медыка-дыягнастычнай справай і, што немалаважна, мець добрую рэпутацыю ў працоўным калектыве.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ЗДАРОЎЕ – СКАРБ НЕАЦЭННЫ

Кожны год калектыў медыцынскіх работнікаў раёна збіраецца на галоўны сход года, каб падвесці вынікі і агучыць задачы на новы вытворчы перыяд.

Усе, хто прысутнічае на гэтых вялікіх нарадах, маюць магчымасць параўнаць і могуць канстатаваць новыя падыходы да дзейнасці, інтэлектуальны і прафесійны рост працаўнікоў сферы аховы здароўя ў сваіх адносінах да справы.

Гэта паказаў у першую чаргу справаздачны даклад галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Святланы Глебка – лаканічна дакладны, аналітычна вывераны, напоўнены інфармацыяй аб новаўвядзеннях, перспектывах, планах. Цікава паслухаць кожнаму. Аб інавацыйных падыходах да работы калектыву медыцынскай установы мы неаднаразова даволі поўна пісалі на старонках нашай газеты. У адносінах да ўкаранення навейшых тэхналогій адным радком можна адзначыць: анлайн-кансультацыі пацыентаў траўматалагічнага профілю супрацоўнікамі кафедры траўматалогіі  і артапедыі БелМАПА, новыя метады лячэння пераломаў касцей з выкарыстаннем універсальных металаканструкцый, эндапратэзаванне тазабедранага сустава, вызначэнне анкамаркёраў і гарманальнага статусу пацыентаў клініка-дыягнастычнай лабараторыяй, лапараскапічныя метады лячэння ў гінекалогіі, транскраніяльнае ўльтрагукавое даследаванне брахіяцэфальных артэрый на каляровых ультрагукавых апаратах, каланаскапія пад наркозам, дэнтальная імплантацыя, пнеўмакампрэсарная тэрапія «Лімфа-матам», апаратны масаж, у службе хуткай дапамогі ўкаранёны ў выкарыстанне трамбалітычны сродак   «Тенектаплаза» для лячэння вострага каранарнага сіндрому. На набыцё новага абсталявання за справаздачны перыяд затрачана 2,5 мільярда рублёў. За 2015 год выканана 100 КАГ, 66 з іх – на базе Салігорскай цэнтральнай бальніцы. Па выніках іх праведзена 61 аператыўнае ўмяшальніцтва на сэрцы, з іх – у 50 пацыентаў працаздольнага ўзросту. План інфарматызацыі выкананы на 160 працэнтаў. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы затрачана 4 мільярды 610 мільёнаў рублёў, у тым ліку гаспадарчым спосабам – 3 мільярды 976 мільёнаў рублёў.

На сходзе прысутнічалі куратары з галоўнага ўпраўленя аховы здароўя Мінаблвыканкама і раённага выканаўчага камітэта. З прысутным Святлане Глебка ўменнем данесці інфармацыю і аргументаваць яе актуальнасць дакладчыца звярнулася да намесніка галоўнага ўрача Мінскай клінічнай бальніцы Ганны Котавай і намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Шэсцеля з просьбай аказаць фінансавае садзейнічанне для далейшага развіцця раённай бальніцы. Для адкрыцця запланаванага міжраённага траўматалагічнага аддзялення неабходна набыццё тамографа. Для правядзення новых высокатэхналагічных аперацый у хірургіі патрэбен электронна-аптычны пераўтваральнік – фотаэлектронны прыбор. У бліжэйшых планах – набыццё лазернага апарата для лячэння варыкознага пашырэння вен.

Вельмі прыязна да патрэб бальніцы, акрэсленых перспектывамі яе развіцця, паставіліся куратары. Ганна Котава адзначыла, што Стаўбцоўская раённая бальніца як ніякая іншая выдатна спрацавала ў мінулым годзе. Калектывам выкананы ўсе дзяржаўныя мінімальныя стандарты ў сферы аховы здароўя, прычым паказчыкі з’яўляюцца лепшымі ў вобласці. У цэлым па вобласці не выкананы паказчык бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя. У Стаўбцоўскай жа бальніцы ўсе бюджэтныя сродкі, што былі накіраваны, асвоены, калектыў нават змог рэалізаваць дадаткова фінансавыя сродкі. З 23 паказчыкаў дзейнасці па мадэлях канчатковых вынікаў не выканана толькі 8, прычым чатыры з васьмі звязаны з дэмаграфічнымі праблемамі грамадства. Было адзначана, што Стаўбцоўская бальніца больш за іншых з ліку раённых папоўніла скарбонку аховы здароўя вобласці сродкамі ў выніку паспяховай пазабюджэтнай дзейнасці – план выкананы на 145 працэнтаў. Бюджэтных сродкаў не хапае для аснашчэння бальніц патрэбным сучасным абсталяваннем, таму развіццё пазабюджэтнай дзейнасці ў многім дазваляе рухацца наперад, працаваць на дастойным сучасным узроўні.  Прамоўца адзначыла выдатнае ўзаемадзеянне цэнтральнай раённай бальніцы з выканаўчай уладай. За такое разуменне, падтрымку сферы аховы здароўя была адрасавана ўдзячнасць райвыканкаму ў асобе намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Шэсцеля.

У сваю чаргу Сяргей Яўгенавіч таксама адзначыў, што, нягледзячы на цяжкі фінансавы год, звязаны з сусветным крызісам, наша цэнтральная раённая бальніца выдатна спрацавала. І сёлета райвыканкамам значныя сродкі будуць накіраваны для патрэб аховы здароўя – на завяршэнне рамонту сямейнага інтэрната для медыкаў і на закупку ЭАП – электронна-аптычнага пераўтваральніка для развіцця траўматалагічнай службы.

На нарадзе была данесена інфармацыя па стане інфекцыйнай захваральнасці, з дакладам па гэтым пытанні выступіў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Ігар Кунцэвіч. Са справаздачамі выступілі намеснікі галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Людміла Някрылава, Часлава Уласік, раённы ўрач-гінеколаг Зінаіда Туміловіч, загадчыца Вішнявецкай амбулаторыі Наталля Пучко, загадчыца Слабадскога ФАПа Святлана Клімовіч.

Па традыцыі нарада завяршылася прыемным момантам – узнагароджаннем медыцынскіх работнікаў. Былі ўручаны граматы і падзякі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта, галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы.

Вытворчы год для медыцынскай установы напоўнены новымі, няпростымі задачамі, акрэсленымі прагнознымі паказчыкамі і патрабаваннямі павышэння якасці медыцынскага абслугоўвання. Самі медыкі скіроўваюць першачарговую ўвагу на ранняе выяўленне анкалагічных захворванняў. Прыярытэтным накірункам застаецца зніжэнне смяротнасці ад знешніх прычын, што патрабуе каардынацыі дзеянняў іншых службаў і ведамстваў.  Новы год азнаменаваны ўступленнем у дзеянне Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2016-2020 годы». Каардынатарм яе выступае Міністэрства аховы здароўя, так што на плечы медыкаў ускладваецца адказнасць па яе паспяховым выкананні.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ТЭРЫТОРЫЯ ЧЫСЦІНІ

У мінулым годзе ў раёне было праверана 1878 тэрыторый аб’ектаў, на 547 з іх выяўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства. Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі працягваюць ажыццяўляць кантроль санітарнага стану населеных пунктаў і арганізацый.  

Сярод аб’ектаў нагляду – прамысловыя прадпрыемствы і гандлёвыя кропкі, сацыяльныя ўстановы, гаражныя і дачныя кааператывы, аўтазаправачныя станцыі, палосы адводу аўтамабільных і чыгуначных дарог, палігоны для збору цвёрдых бытавых адходаў, двары шматкватэрных жылых дамоў і т. п. Важнасць добраўпарадкавання і ступені санітарнай ачысткі заключаецца не толькі ва ўплыве на навакольнае асяроддзе, але і на стварэнне здаровага, камфортнага і зручнага жыцця людзей.

Па фактах выяўленых парушэнняў спецыялістамі дзяржаўнага санітарнага нагляду складзена 145 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, спагнана штрафаў амаль на 200 мільёнаў рублёў. Парушальнікам  выдадзена 484 прадпісанні па ўхіленні недахопаў. Прыпынялася эксплуатацыя васьмі аб’ектаў. Накіравана 19 хадайніцтваў аб прыцягненні службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.

У структуры парушэнняў пераважаюць засмечанасць тэрыторыі (62 працэнты), нездавальняючы стан кантэйнерных пляцовак (19 працэнтаў), разбітасць асфальтавага пакрыцця тэрыторый аб’ектаў і пешаходных  дарожак (10 працэнтаў).

Кожны жыхар раёна павінен усведамляць сваю адказнасць у стварэнні камфортнага і бяспечнага асяроддзя жыццядзейнасці, прымаць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні населеных пунктаў, дбаць пра парадак на асабістым падворку, падтрымліваць у належным стане фасад дома і іншых збудаванняў, малых архітэктурных формаў, месцаў агульнага карыстання. Захаванне чысціні і парадку – нескладаныя дзеянні, але яны ўносяць значны ўклад у зніжэнне неспрыяльнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і здароўе насельніцтва.

Наталля РЫК, урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

  

ПАСЛУГІ ПА СТРАХОЎЦЫ

Добраахвотнае медыцынскае страхаванне пашырае свае межы. Гэта засвядчаюць і ў цэнтральнай раённай бальніцы. У параўнанні з папярэднім годам у 2015 годзе ў шэсць разоў вырасла аказанне медыцынскіх паслуг па медыцынскіх страхоўках. За год іх аказана больш як на 37 мільёнаў рублёў.

Адметнасцю дня з’яўляецца той факт, што некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі ўключаюць у сацыяльны пакет добраахвотнае медыцынскае страхаванне.  Гэта прыклад рэальнага клопату пра сваіх працаўнікоў, якія пры патрэбе могуць прайсці медыцынскае абследаванне на платных умовах без асабістых фінансавых растрат.

 

ПАЦВЯРДЖЭННЕ ЛІЧБАМІ

Даводзіцца чуць розныя водгукі і меркаванні простых людзей наконт высокіх паказчыкаў па выкананні плана платных паслуг у медыцынскай установе. Кожны суадносіць гэта са сваім уяўленнем і прымярае да свайго кашалька.

Думаецца, што некаторыя памякчэюць, перагледзяць свае адносіны, калі даведаюцца, што медыцынскае абслугоўванне па-ранейшаму застаецца бясплатным, дзяржава выдаткоўвае немалыя сродкі для гэтай сферы.

Словы можна пацвердзіць лічбамі. У мінулым годзе ў цэнтральнай раённай бальніцы кошт аднаго ложка-дня ў стацыянары склаў 426 тысяч рублёў, а ў  аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі – два мільёны 428 тысяч рублёў, адно наведванне ў палікліку абыходзіцца бюджэту ў 110 353 рублі, дзённы стацыянар – 21 030 рублёў.

На базе цэнтральнай раённай бальніцы разгорнута 354 ложкі, 70 з іх – у Дзераўнянскай і Рубяжэвіцкай участковых бальніцах.

Пр

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *