Трэба ведаць

Нумары

image_pdfimage_print

ВАША ІНФАРМАЦЫЯ НЕАБХОДНАЯ

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь для атрымання аб’ектыўнай афіцыйнай статыстычнай інфармацыі аб колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, а таксама беспрацоўных і эканамічна неактыўных асоб, у адпаведнасці з крытэрыямі Міжнароднай арганізацыі працы, штогод праводзіць выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва.

Абследаванне праводзіцца ва ўсіх абласцях і ў г. Мінску. Яно ахоплівае 28 тысяч дамашніх гаспадарак, уключаных у выбарку на аснове метаду выпадковага адбору.

Мы спадзяёмся, што дарослыя члены сем’яў, чые адрасы трапілі ў абследаванне, дадуць згоду прыняць у ім удзел і прадаставіць праўдзівую інфармацыю па пэўных пытаннях, у залежнасці ад узросту і сацыяльнага статусу, аб сваёй рабоце і характарыстыках працоўнай дзейнасці, аб прычынах незанятасці і папярэднім вопыце работы, калі ён ёсць, і іншых.

Ваш асабісты ўдзел выключна важны для поспеху абследавання і разумення сацыяльна-эканамічных тэндэнцый на рынку працы.

Збіраецца інфармацыя шляхам інтэрв’ю. Спецыяліст, які праводзіць абследаванне, наведае сям’ю і задасць пытанні, уключаныя ў праграму абследавання.

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь гарантуе канфідэнцыяльнасць вашых персанальных звестак, якія будуць выкарыстаны выключна для фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па рэспубліцы і яе рэгіёнах.

Пры наведванні спецыяліст, які праводзіць абследаванне, абавязаны прад’явіць сваё службовае пасведчанне і мець пры сабе пісьмо-зварот да насельніцтва.

Больш падрабязная інфармацыя аб правядзенні ў рэспубліцы выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва размешчана на афіцыйным сайце Белстата: http://www.belstat.gov.by.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці

 

ДЭКЛАРАЦЫІ ПА ПАДАХОДНЫМ ПАДАТКУ

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскім раёне напамінае аб тым, што цяпер праходзіць кампанія па дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў, якія атрыманы ў 2015 годзе і належаць падаткаабкладанню ў адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2009 № 71-з (у рэдакцыі ад 30.12.2014 № 224-з).

Тэрмін падачы дэкларацый па падаходным падатку ў падатковы орган, устаноўлены заканадаўствам, – не пазней 1 сакавіка 2016 года. Сума падаходнага падатку з фізічных асоб, якая належыць выплаце ў бюджэт, налічаная ў адпаведнасці з падатковай дэкларацыяй, выплачваецца плацельшчыкамі не пазней 15 мая 2016 года.

Рэжым работы інспекцыі па прыёме дэкларацый па падаходным падатку: у рабочыя дні – з 08.00 да 19.00; у выхадныя дні (20.02.2016, 27.02.2016) – з 09.00 да 13.00.

Даведкі па тэл.: 5-10-47, 5-16-78, 5-16-52.

Аддзел кантролю за падаткаабкладаннем індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб

 

ШЛЮБ І БАЗАВАЯ ВЕЛІЧЫНЯ

Аддзел ЗАГС райвыканкама паведамляе, што ў сувязі са змяненнямі і   дапаўненнямі ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання змяніліся і стаўкі дзяржаўнай пошліны за ўчыненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану.

Так, за рэгістрацыю заключэння шлюбу, уключаючы выдачу пасведчання, прадугледжана пошліна ў памеры адной базавай велічыні. Столькі ж абыдзецца  выдача пасведчання ў сувязі з унясеннем змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану, аднаўленнем запісаў актаў грамадзянскага стану, а таксама выдача паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Пошліна ў памеры дзвюх базавых велічынь устаноўлена за рэгістрацыю скасавання шлюбу паводле рашэнняў судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1-га верасня 1999 года, уключаючы выдачу пасведчання. Дзве «базавыя» прадугледжаны за рэгістрацыю перамены прозвішча, імя і імя па бацьку, уключаючы выдачу пасведчання.

Чатыры базавыя велічыні прыйдзецца заплаціць за рэгістрацыю скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 35.1 Кодэкса Рэспублікі Бларусь аб шлюбе і сям’і), уключаючы выдачу пасведчання.

Дадаткова нагадваю, што з 1-га студзеня 2016 года ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь базавая велічыня складае 210 000 рублёў.

Надзея КАРТУЗАВА, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама     

 

АБ АПЛАЦЕ ЎТЫЛІЗАЦЫЙНАГА ЗБОРУ

З чацвёртага лютага 2016 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2015 № 445 «Аб унясенні змен і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якім павышаюцца стаўкі ўтылізацыйнага збору, што спаганяецца мытнымі органамі адносна транспартных сродкаў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі як з краін тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, так і з тэрыторыі трэціх краін. Новы памер утылізацыйнага збору ўстаноўлены дадаткам да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2016 года № 74 «Аб унясенні змен і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.02.2014 № 172».

Адбыліся змены і ў пераліку транспартных сродкаў, адносна якіх прадастаўляецца вызваленне ад аплаты ўтылізацыйнага збору. Так, ад аплаты ўтылізацыйнага збору вызваляюцца ўладальнікі транспартных сродкаў, якія ўвозяцца ў якасці замежнай бясплатнай ці міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Такое вызваленне павінна быць пацверджана адпаведнымі дакументамі.

Звяртаем увагу, што належыць аплаце ўтылізацыйны збор на транспартныя сродкі, якія ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь фізічнымі асобамі, прызнанымі ва ўстаноўленым парадку бежанцамі ці асобамі, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.

Не будзе прызнавацца аб’ектам абкладання ўтылізацыйным зборам у Рэспубліцы Беларусь транспартны сродак, увезены і перададзены ва ўласнасць (даход) дзяржавы.

Вяртанне залішне заплачанай сумы ўтылізацыйнага збору, які бярэцца мытнымі органамі, налічэнне і вяртанне пеняў будуць праводзіцца ў парадку, прадугледжаным для мытных збораў.

З памерам утылізацыйнага збору можна азнаёміцца ў дадатку да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.02.2014 № 172 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2016 № 74).

В. БУДНІК, начальнік аддзела мытных плацяжоў Мінскай рэгіянальнай мытні



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *