Дзяржпраграма аб сацыяльнай абароне

Нумары

image_pdfimage_print

У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016–2020 гады. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 30 студзеня 2016 года нумар 73, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Каменціруючы гэты дакумент, у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны адзначылі, што адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца стварэнне ўмоў для якаснага развіцця чалавечага патэнцыялу, здаровага і дастойнага жыцця насельніцтва. На гэта і накіравана новая дзяржпраграма. Яе мэта – развіццё сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва пры дапамозе павышэння эфектыўнасці палітыкі занятасці, паляпшэння ўмоў аховы працы, стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці, забеспячэння сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і пажылых людзей.

Паводле слоў спецыялістаў, будзе рэалізаваны комплекс мерапрыемстваў, які дасць магчымасць захаваць узровень рэгіструемага беспрацоўя ў межах 1,5–2 працэнты да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва; знізіць вытворчы траўматызм і прафесійную захваральнасць; стабілізаваць паказчык цяжару першаснай інваліднасці асоб працаздольнага ўзросту; павялічыць колькасць даступных для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб прыярытэтных аб’ектаў сацыяльнай сферы жыццядзейнасці; забяспечыць слабаабароненых грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі і сацыяльнымі паслугамі.

Дзяржаўная праграма ўключае пяць падпраграм: «Садзейнічанне занятасці насельніцтва», «Ахова працы», «Папярэджанне інваліднасці і рэабілітацыя інвалідаў», «Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб», «Сацыяльная інтэграцыя інвалідаў і пажылых грамадзян».

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *