Памочнік і лабарант

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

17-02-2016-1

Галіна Турко працуе ў ААТ «Агранёманскі» два дзесяцігоддзі. Пачынала тэхнічкай на МТФ «Дразды», а потым прапанавалі пасаду памочніка брыгадзіра фермы, якую яна займае і цяпер. Галіна Іванаўна ў асноўным ажыццяўляе кантроль за апрыходаваннем і выдачай кармоў, таму між сабою работнікі фермы называюць яе фуражырам. Памочнік дапамагае ва ўсім брыгадзіру фермы, калі трэба, і замяняе яго, бо дасканала валодае ўсімі пытаннямі.

А яшчэ спецыяліст выконвае абавязкі лабаранта – правярае якасныя паказчыкі малака. Прычым з усіх фермаў гаспадаркі.  Вадзіцелі малакавозаў заязджаюць на Драздоўскую ферму, дзе Галіна Іванаўна ажыццяўляе адбор проб і робіць адпаведныя аналізы. Затым афармляе неабходную суправаджальную дакументацыю. Жанчына асвоіла камп’ютар і заносіць паказчыкі ў базу даных.

– Папрасіла мяне кіраўніцтва таварыства папрацаваць часова, а вось ужо трэці год пайшоў, як сумяшчаю дзве прафесіі, – гаворыць Галіна Іванаўна. – Зімою раблю аналізы раз у суткі, а летам наплыў большы. Калі вынікі аналізаў нездавальняючыя, паведамляю галоўнаму заатэхніку або галоўнаму ветурачу. Адразу ж прымаюцца меры.

Вопыту Галіне Іванаўне не займаць. Сёння ў яе добрым дарадчыкам – свякроў. Марыя Іосіфаўна Турко на працягу доўгага часу загадвала гэтай фермай. Вытворчае падрадзяленне пастаянна было ў ліку лепшых. І сёння працаўнікі фермы стараюцца трымаць марку.

Надзея БАТАЛКА

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *