Акцыя «Да суседзяў у Мірскі замак»

Навіна дня

image_pdfimage_print

17-02-2016-8

21 лютага 2016 г. музей «Замкавы комплекс «Мір» праводзіць акцыю «Да суседзяў у Мірскі замак» для жыхароў г. Стоўбцы і Стаўбцоўскага раёна.

Добрыя традыцыі трэба працягваць! Менавіта таму музей «Замкавы комплекс «Мір» вырашыў пацешыць сваіх наведвальнікаў напярэдадні Дня абаронцы Айчыны. Нагадаем, што ў 2014 і 2015 годзе музей праводзіў  святочныя акцыі для жыхароў Карэліцкага і Баранавіцкага раёнаў. Сёлета прыемны падарунак чакае жыхароў Стаўбцоўскага раёна. У рамках акцыі «Да суседзяў у Мірскі замак» кошт наведвання асноўнай экспазіцыі музея «Замкавы комплекс «Мір» для вышэйзгаданай катэгорыі грамадзян будзе складаць: для дарослых — 40 000 беларускіх рублёў, для школьнікаў і студэнтаў  — бясплатна (пры прад’яўленні пашпарта, які пацвярджае прапіску ў г. Стоўбцы і Стаўбцоўскім раёне).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *