У нашым раёне

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

19-02-2016-1

«ЭЛІЗ» – ГЭТА СТЫЛЬНА

Новую калекцыю мужчынскіх сарочак Дзяржынскай швейнай фабрыкі «Эліз» прапаноўвае пакупнікам ведамасны магазін «Лаян» камбіната бытавога абслугоўвання, які працуе ў Доме быту.

Тут адкрылася фірменная секцыя, дзе пакупнікі могуць выбраць мужчынскія сарочкі і сарочкі для дзяцей і школьнікаў, якія прадстаўлены ў самым шырокім асартыменце.

Хоць у раённым камбінаце бытавога абслугоўвання ўжо не працуе швейны цэх ад гэтай фабрыкі, як было раней, кіраўніцтвы КБА і прадпрыемства працягваюць дзелавыя адносіны. Сведчанне таму – і адкрыццё новай секцыі. Яна распачала работу напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і можа саслужыць добрую службу тым, хто выбірае падарунак для сваіх мужчын. У магазіне ёсць выбар тавару і для жанчын. Нямала патрэбных і прыгожых рэчаў выйшла з-пад рук швачак ведамаснага атэлье. Халаты, фіранкі, сурвэткі, абрусы і іншыя шытыя вырабы – плён іх старанняў. На прылаўках магазіна можна знайсці касметычныя сродкі, парфумерыю, посуд і іншы тавар.

Як паведаміла дырэктар камбіната бытавога абслугоўвання Святлана Янушкевіч, цяпер вырашаюцца арганізацыйныя пытанні па адкрыцці ў магазіне «Лаян» секцыі адкрытага акцыянернага таварыства «Світанак», што працуе ў горадзе Жодзіна.

На здымку: прадавец Святлана Александровіч прапануе абновы.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НОВЫ СВЕРЖАНЬ – ГЕРМАНІЯ

Навасвержанскі лесазавод паспяхова рэалізуе новыя вытворчыя планы.

У мінулым годзе асвоены выраб кантэйнераў для захоўвання агародніны і фруктаў.  Сярод спажыўцоў прадукцыі – фермерская гаспадарка «Сула» і адкрытае акцыянернае таварыства «Сула-плюс».

З пачатку бягучага года вытворцы пачалі выраб паддонаў са спадарожнай і прыстаўной дошак, якія рэалізуюцца на экспарт. Па прамых дагаворах яны пастаўляюцца ў Германію. Адпраўлена ўжо 4380 штук. У гэтым месяцы для адпраўкі падрыхтавана партыя ўдвая большая.

Наогул жа, экспартны заказ ёсць да канца ўсяго вытворчага года.

 

ВЫРАСЦІЦЬ ДОБРЫЯ КАДРЫ

У цэнтральнай раённай бальніцы распрацаваны мерапрыемствы кадравай палітыкі. Створаны ўмовы для павышэння кваліфікацыі і прафесійнага росту маладых спецыялістаў. Толькі за 2015 год васьмі маладым урачам прысвоена другая кваліфікацыйная катэгорыя. Падтрымліваецца сумяшчэнне прафесій і асваенне сумежных – гэта таксама матэрыяльны стымул. Лакальнымі нарматыўнымі дакументамі ўзаконена павышэнне тарыфнай стаўкі да 50 працэнтаў па кантракце, дададаткова выдзяляюцца два дні да чарговага водпуску. Надбаўкі за інтэнсіўнасць працы могуць быць да 50 працэнтаў.

У мінулым годзе маладым спецыялістам было выдзелена 17 месцаў у інтэрнаце. Адаптацыі на новым месцы садзейнічаюць і мерапрыемствы, якія праводзяцца прафсаюзным камітэтам сумесна з адміністрацыяй: конкурсы «Лепшы па прафесіі», пасвячэнне ў прафесію, удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх злётах і фестывалях.

 

З НАКІРАВАННЕМ АД РАЙБАЛЬНІЦЫ

Навучальны год у агульнаадукацыйных установах блізіцца да свайго фінішу. Кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы актывізавала прафарыентацыйную работу ў навучальных установах. З гэтай мэтай у школы нашага раёна, а таксама Брэсцкай вобласці разасланы прэзентацыі, інфармацыя па гэтай тэме размешчана і на сайце медыцынскай установы. Традыцыйна пройдуць сустрэчы з прадстаўнікамі цэнтральнай раённай бальніцы ў школах.

Дзякуючы такой мэтанакіраванай рабоце ў мінулым годзе з выпускнікамі школ раёна былі заключаны чатыры дагаворы на мэтавую падрыхтоўку ў медыцынскіх ВНУ – Мінскім і Гомельскім універсітэтах. Двое выпускнікоў мінулага года скарысталі магчымасць узяць накіраванне на вучобу ў Барысаўскі медыцынскі каледж па спецыяльнасці лячэбная справа і сястрынская справа.

 

НАВІНКІ З ВЫКАРЫСТАННЕМ SMS

РУП «Белтэлекам» і Стаўбцоўскі вузел электрасувязі прапануюць новую пслугу для юрыдычных асоб – SMS-рассылку.

Арганізацыі і прадпрыемствы, выкарыстоўваючы базу мабільных нумароў сваіх кліентаў, могуць такім чынам праінфармаваць аб скідках, акцыях, а таксама прадаставіць іншую карысную інфармацыю з дапамогай  SMS. Асабліва цікавай яна можа быць для аб’яднання камунальных службаў, раённага вузла паштовай сувязі і т. п. Сярод опцый паслугі можна выдзеліць масавы характар рассылкі, высокую хуткасць дастаўкі паведамленняў, зручны кабінет карыстальніка для стварэння паведамленняў, літарнае або электроннае імя адпраўшчыка (на выбар), аплату толькі за адпраўленыя паведамленні (адсутнасць штомесячнай абаненцкай платы), даступная цана.

Добра зарэкамендавала сябе і аказалася запатрабаванай у арганізацый і сельгаставарыстваў раёна паслуга «Відэаканферэнцыя». Іх кіраўнікам няма неабходнасці ехаць у райцэнтр або ў Мінск, траціць сродкі і час, несці камандзіровачныя выдаткі, таму што паслуга дазваляе арганізаваць любую нараду без адрыву ад вытворчасці.

Літаральна на днях пачалося пераключэнне СШ № 3 г. Стоўбцы на новую тэхналогію хPON – забеспячэнне новага стандарта хуткасцяў доступу ў сетку інтэрнэт павінна стаць добрай падтрымкай у вучэбным працэсе.  

Пры пераключэнні абанентаў-фізічных асоб на тэхналогію хPON (нумары 75ХХХ, 77ХХХ) у жыхароў нашага горада з’явілася магчымасць карыстацца інтэрнэтам на высокіх хуткасцях пры мінімальных фінансавых выдатках, а таксама падключыць паслугу ZALA на адзін, два і нават тры тэлевізары, карыстацца паслугай перамоткі, пастаноўкі на паўзу. Пачалі дзейнічаць новыя акцыі, аб якіх работнікі вузла электрасувязі нагадваюць абанентам падчас абзвоньвання ў вячэрні час.

Усе новыя абаненты (фізічныя асобы)  хPON, якія падключаюцца ў перыяд да 30.04.2016 да паслуг byfly на тарыфны план «Рэкорд-25», будуць мець скідку на абаненцкую плату на працягу 12 месяцаў. Таксама акцыя распаўсюджваецца на дзеючых абанентаў  хPON, якія карыстаюцца архіўнымі тарыфнымі планамі або дзеючым тарыфным планам «Дамасед Старт».

 

ІХ ВЫШУКВАЕ… АБАНЕНЦКІ АДДЗЕЛ

У спісе злосных даўжнікоў жыллёва-камунальных паслуг – каля шасці дзясяткаў прозвішчаў жыхароў Стоўбцаў і іншых населеных пунктаў раёна. Сярод іх ёсць і сем’і з непаўналетнімі дзецьмі.

Сумы доўгу – розныя, але ўсе яны выраслі да некалькіх мільёнаў рублёў. За нясвоечасовымі разлікамі скрываюцца, як правіла, застарэлыя сямейныя праблемы, амаральны лад жыцця і т. п.

Работнікі абаненцкага аддзела аб’яднання камунальных службаў пераконваюцца ў гэтым кожны раз, калі наведваюць кватэры даўжнікоў. Ім напачатку высылаюць пісьмы-папярэджанні і, калі зваротнай рэакцыі не атрымліваюць, выходзяць па гэтых адрасах. Акрамя таго, інфармацыя аб наяўнасці доўгу з просьбай пагасіць яго, пастаянна дубліруецца на «жыроўцы». І, калі нічога не дапамагае, высылаецца паведамленне аб накіраванні дакументаў на прымусовае спагнанне доўгу.

Як адзначыла юрысконкульт АКС Алена Хурс, за мінулы год натарыяльнай канторай было зроблена 338 выканальніцкіх надпісаў на спагнанне ў бясспрэчным парадку доўгу за жыллёва-камунальныя паслугі на агульную суму 343,4 мільёна рублёў. Цікава, што асноўны доўг у гэтай суме склаў 292,8 мільёна рублёў, а 50,7 мільёна рублёў набегла пеня. 149 выканальніцкіх надпісаў былі вернуты ў АКС у сувязі з выкананнем. Акрамя таго, пададзена пяць іскавых заяў на высяленне з жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання. На стадыі разгляду справы адна з сем’яў аплаціла доўг, чатыры сям’і былі выселены.

Ужо ў гэтым годзе ўручаны паведамленні двум жыльцам Сцяцкоў (вуліца Магістральная, 1, кватэры 18 і 23)  аб падачы ў суд іскавой заявы аб прымусе ўласнікаў да адчужэння жылога памяшкання ў сувязі з наяўнасцю запазычанасці. Чацвёра даўжнікоў за камунальныя паслугі адключаны ад электразабеспячэння. Адзін з іх ужо часткова пагасіў доўг.

–  Праблема запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі набывае актуальнасць у сувязі з апошнім павелічэннем тарыфаў на некаторыя віды паслуг, – звяртае ўвагу начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы АКС Валерый Бохан. – Неабходна своечасова разлічвацца, быць законапаслухмяным спажыўцом.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *