Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзесяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Данііл Смірноў, Даніла Кулажанка, Марыя Садоменка, Алег Нагімаў, Яна Уліч, Сямён Буката, Софія Лісоўская, Макар Клімовіч, Аліна Каразей і Кірыл Анікейчык.

Зямны шлях закончыўся для 13-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень прайшоў без вогненных здарэнняў.

Міліцыяй зарэгістравана 94 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана восем крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазраваемыя. З блок-модуля грамадскага туалета, размешчанага побач з аўтазаправачнай станцыяй непадалёку ад Ператокаў, зніклі тры камеры відэаназірання. Зламыснік трапіў на аб’ект племптушкарэпрадуктара «Бройлер» (Ждановічы), які будуецца, і выкраў адтуль сем ацяпляльных радыятараў. З кватэры ў пасёлку Нёман вынесены тэлевізар «Гарызонт». Электраінструмент прапаў з дома жыхара Рубяжэвічаў. Грамадзянін, будучы на тэрыторыі МТФ «Аталезь» у нецвярозым стане, выказваў пагрозы забойствам у адрас іншых. 

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйны пратакол у адносінах да лесніка Стаўбцоўскага доследнага лясгаса, які ажыццявіў водпуск дроў бярозы ў аб’ёме 5 м3 з парушэннямі парадку вывазу драўніны. Парушальніку пагражае штраф да 30 базавых велічынь.

Суд асудзіў да 1,5 года пазбаўлення волі 24-гадовага стаўбчаніна, які, будучы нецвярозым, учыніў злоснае хуліганства. 33-гадовы новасвяржанін, прызнаны вінаватым у незаконным набыцці і захоўванні агнястрэльнай зброі, пазбаўлены на адзін год волі. На пяць сутак арыштаваны 44-гадовы жыхар Наваколасава – за скандал з маці. 82-гадовы жыхар Мешычаў, які самавольна пабудаваў некалькі хлявоў, гараж і т. п., аштрафаваны на 4 200 000 рублёў.

ДАІ выявіла 204 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 14 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 38 недысцыплінаваных пешаходаў і вадзіцель, жыхар Любкаўшчыны, які рухаўся ў стане алкагольнага ап’янення паўторна на працягу года, за што яму пагражае крымінальная адказнасць і канфіскацыя аўтамабіля «Рэно-лагуна». Здарылася чатыры дарожныя аварыі. 19 лютага завяршылася прафілактычная акцыя «Пешаход».

 «Хуткая» выязджала да хворых 188 разоў, у прыватнасці сем сігналаў паступіла да асоб з алкагольным ап’яненнем. Адзін выклік прылічваюць да неабгрунтаваных. Пачасціліся выпадкі захваральнасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, у сувязі з чым у бальніцы ўведзены абмежаванні для наведвальнікаў.

 ПадрыхтавалаТаццяна ПЯТКЕВІЧ

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *