Акцэнты

Адукацыя Нумары

ПРАЗ АБНАЎЛЕННЕ

На базе  Горкаўскай сярэдняй школы адбыўся раённы семінар намеснікаў дырэктараў па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай  і выхаваўчай рабоце на тэму  «Павышэнне якасці адукацыі праз аднаўленне формаў і метадаў навучання і выхавання».  Праходзіў ён у форме семінара-практыкума.

Увазе гасцей была прапанавана прэзентацыя з гісторыі школы, яе поспехаў  і  дасягненняў, прыярытэтных накірункаў у навучанні і выхаванні. Затым настаўнікі-філолагі С. У. Кухарчык, Я. В. Барысевіч, Я. Э. Душкевіч і настаўнік інфарматыкі Ю. А. Уставіч запрасілі ўдзельнікаў семінара  наведаць урокі. Другім этапам быў арганізаваны прагляд факультатыўных заняткаў. А. І.  Мамчыц правяла ў другім класе гульню-падарожжа «Сто дарог – адна мая», А. М. Гоцкая ў рамках факультатыва «Асновы праваслаўнай культуры» ў форме інтэрактыўных зносін пазнаёміла пяцікласнікаў з праваслаўнымі святамі студзеня, С. Ф.  Васілеўскі ў майстэрні з навучэнцамі дэманстравалі выкананне дэкаратыўнага пано «Зубр», прысутныя таксама мелі магчымасць папрактыкавацца ў разьбе па дрэве. Педагог сацыяльны Л. А. Гіраеўская разважала з выпускнікамі аб выбары прафесіі «На шляху да поспехаў».

Даспадобы прыйшлася канцэртная праграма «Паклон табе, мой беларускі краю, за песні, што спяваю», у якой удзельнічалі і вучні, і настаўнікі.

Вопытам сваёй работы падзялілася з калегамі намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Горкаўскай школы А. І. Ярмак. Яе выступленне дапоўніла прэзентацыя аб рабоце клуба «Юны эколаг», якую падрыхтавала кіраўнік, настаўніца геаграфіі Н. Г. Шабаліна.

Пасля абмеркавання ўбачанага, намеснікі дырэктараў школ раёна працавалі  па плане метадычнага аб’яднання, якім кіруе намеснік загадчыка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І. М. Язвінская. У семінары прынялі ўдзел спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. А. Францкевіч, Т. С. Новак, Я. А. Слесарчык, Т. В. Грамыка.

Яніна ДУШКЕВІЧ, настаўніцаГоркаўскай школы

 

РОЎНЫ НАВУЧАЕ РОЎНАГА

Хто такія роўныя? І як роўны будзе навучаць роўнага, калі яны роўныя? І чаму мы адыходзім ад звыклай формы «настаўнік навучае вучня», на тое ж ён і настаўнік? 

Роўны – роўнаму, гэта метад навучання, пры якім крыніцай ведаў для  вучня служыць не прафесійны настаўнік, а такі ж вучань, які ўжо навучыўся прадмету.        

У Коласаўскай СШ на добраахвотнай умове сфарміравана каманда валанцёраў-інструктараў. Педагог-арганізатар  Г. М. Антановіч прайшла курсы павышэння кваліфікацыі «Укараненне і развіццё падыходу «Роўны навучае роўнага» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі». Ганна Мікалаеўна атрымала сертыфікат і з’яўляецца педагогам-кансультантам.  Яна праводзіць навучанне падлеткаў, якім па выніках тэсціравання ўручаны сертыфікаты, якія дазваляюць распрацоўваць і праводзіць заняткі са сваімі равеснікамі. Часам ведам, атрыманым ад роўнага па статусу, чалавек давярае больш, чым фармальнай інфармацыі. 

Валанцёрамі школы былі праведзены акцыі «Школьнікі супраць алкаголю», «Наркотыкам – не», «Пераможам грып!», фізкультурнае свята «Стоп, тытунь!», інфармацыйная гадзіна «Стоп-спайс!»

Наталля ГОЦКАЯ,намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Коласаўскай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *