Кожны негатыўны факт мае прычыну

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

У  2015 годзе пракуратурай Стаўбцоўскага раёна ва ўзаемадзеянні з выканаўчымі, распарадчымі, а таксама праваахоўнымі і кантралюючымі органамі працягнуты комплекс арганізацыйна-практычных мер па ўзмацненні барацьбы са злачыннасцю, забеспячэнні абароны дзяржаўных інтарэсаў і гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь правоў грамадзян і юрыдычных асоб. Прыярытэты ў гэтым накірунку вызначаюцца зыходзячы з задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, і рэальнай аператыўнай абстаноўкі ў рэгіёне.

У параўнанні з 2014 годам крымінагенная абстаноўка ў раёне характарызуецца дынамікай павелічэння колькасці ўчыненых злачынстваў  з 470 да 579, ці на 23,2 працэнта. За прааналізаваны перыяд павялічылася колькасць злачынстваў, што адносяцца да катэгорыі цяжкіх (з 22 да 37) і асабліва цяжкіх (з 10 да 14).

Як і ў папярэднім годзе, учынена два забойствы, колькасць нанесеных цяжкіх цялесных пашкоджанняў знізілася з шасці да пяці.

Па выніках 2015 года на тэрыторыі раёна не зарэгістраваны разбоі, адзначаецца скарачэнне грабяжоў з 13 да 12, махлярстваў – з 13 да 10, пры адначасовым павелічэнні крадзяжоў – са 191 да 243. Росту крадзяжоў усіх формаў уласнасці садзейнічаў рад аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын: п’янства сярод насельніцтва, незанятасць грамадска-карыснай працай, і як вынік – пошук матэрыяльных сродкаў для пакупкі спіртнога ці абмену на спіртное. А таксама безадказныя адносіны да захавання маёмасці, адсутнасць або несумленная праца вартаўнікоў,  неналежнае захоўванне матэрыяльна-таварных каштоўнасцяў.

Па выніках студзеня – снежня 2015 года адзначаецаа павелічэнне колькасці зарэгістраваных крымінальна караемых хіліганстваў – з 10 да 15. Як правіла, хуліганству папярэднічаў пэўны канфлікт, стан эмацыянальнага ўзбуджэння, абумоўленага ўжываннем алкаголю.

У 2015 годзе з 68 да 80 павялічылася колькасць злачынстваў у грамадскіх месцах.  Асноўнымі прычынамі, што спрыялі іх учыненню, паслужылі ўжыванне спіртных напіткаў, антыграмадзянскія паводзіны, сумешчаныя з яўнай непавагай да грамадства. Зменшылася з 11 да 9 колькасць злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін, а таксама (з 29 да 24) – групай асоб.

У справаздачным перыядзе павялічылася колькасць злачынстваў карупцыйнай накіраванасці – з 10 да 13. Аналіз матэрыялаў крымінальных спраў карупцыйнай накіраванасці паказвае, што меры, якія прымаюцца, маюць толькі характар спынення. Да цяперашняга часу ў поўнай меры не забяспечаны ведамасны кантроль за фактамі карупцыйных паводзін. Пракуратурай раёна каардынуецца дзейнасць суб’ектаў, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, нацэльваючы іх на комплексны падыход да вырашэння ўказанай праблемы, больш актыўнае выкарыстанне ў гэтай рабоце  патэнцыялу працоўных калектываў.

За 2015 год у параўнанні з 2014-м з 30 да 34 павялічылася колькасць злачынстваў па лініі нораваў і назаконнага абароту наркатычных сродкаў. Да прычын учынення злачынстваў указанай катэгорыі варта аднесці павышэнне наркатычнай залежнасці асобнай часткі насельніцтва, у асноўным моладзі, адсутнасць і страту маральных каштоўнасцяў, недастатковую прававую прапаганду.

Па выніках 2015 года адзначаецца значнае павелічэнне колькасці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій – з двух да 13. У асноўным гэта крадзяжы грашовых сродкаў ці правядзенне аплаты ў магазінах за набытыя прадукты харчавання і спіртное.

Адзначаецца і рост злачынстваў па факцце ўхілення бацькоў ад утрымання дзяцей, або ад кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на іх утрыманне, з 34 да 40, нягледзячы на больш жорсткія меры адказнасці за такі від злачынства. Аналіз звестак аб стане крымінагеннай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі па выніках 2015 года сведчыць аб зніжэнні з 20 да 16 колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі.

Пракуратурай раёна прыняты меры па спыненні парушэнняў заканадаўства, ад каго б яны не паходзілі, аднаўленні парушаных правоў і прыцягненні да ўстаноўленай законам адказнасці асоб, якія дапусцілі гэтыя парушэнні.

Як паказаў аналіз, недастакова актыўнае супрацьдзеянне злачынным праявам з боку раённага аддзела ўнутраных спраў адмоўна адбіваецца на крымінагеннай абстаноўцы ў раёне. Стаўбцоўскім РАУС не ў поўнай меры вядзецца работа па прафілактыцы правапарушэнняў, не заўсёды прымаюцца належныя прэвентыўныя меры па папярэджанні і своечасовым спыненні пасягальніцтваў на законныя інтарэсы грамадзян і дзяржавы, не ў поўнай меры даследуюцца і не ўскрываюцца прычыны і ўмовы, якія садзейнічаюць учыненню злачынстваў, не прымаюцца належныя меры для іх ухілення.

Застаецца значнай колькасць фактаў вынясення супрацоўнікамі РАУС і РАСК незаконных пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў пры наяўнасці ў дзеяннях вінаватых асоб саставаў злачынстваў. Так, пракуратурай раёна ў 2015 годзе адменена 97 незаконных пастаноў указанай катэгорыі (у 2014 г. – 156), вынесеных супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў, 51 (40) – вынесеных райаддзелам Следчага камітэта. Па выніках правядзення дадатковых праверак Стаўбцоўскім РАУС узбуджана 21 крымінальная справа, з якіх 12 накіравана ў суд.

Аналіз паказвае, што падставамі да адмены пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у большасці выпадкаў паслужыла павярхоўнае правядзенне праверак, невысвятленне істотных абставін па справе, няправільная кваліфікацыя дзеянняў вінаватых асоб.

Па фактах парушэння нормаў крымінальна-працэсуальнага закона пры правядзенні праверак і расследаваннні крымінальных спраў начальніку Стаўбцоўскга РАУС унесены тры прадстаўленні, у адносінах да 10 супрацоўнікаў аддзела ўзбуджаны дысцыплінарныя вытворчасці. Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду тры супрацоўнікі міліцыі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у адносінах да 18 прыменены меры матэрыяльнага ўздзеяння. Начальніку Стаўбцоўскага РАСК вынесена 12 патрабаванняў, з мэтай выканання якіх 26 следчых часткова дэпрэміраваны.

У плане грамадскай бяспекі пракуратурай вядзецца праверка выканання супрацьпажарных мерапрыемстваў, выканання заканадаўства аб ахове працы. З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх у 2015 годзе загінулі 8 чалавек, пракуратурай на пастаяннай аснове аналізуецца інфармацыя ДАІ Стаўбцоўскага РАУС аб фактах кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Праведзенымі пракурорскімі праверкамі захавання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 у дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый раёна выяўлены шматлікія факты безгаспадарчасці, непрыняцця мер па кампенсацыі прычыненых страт.

Пракуратурай раёна значная ўвага ўдзялялася нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы ў частцы своечасовай выплаты заработнай платы, а таксама спагнання прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. З мэтай ліквідацыі запазычанасці па заработнай плаце за прааналізаваны перыяд вынесена 23 прадпісанні аб неадкладным ухіленні парушэнняў працоўнага заканадаўства, па выніках разгляду якіх запазычанасць пагашана ў поўным аб’ёме.

У эканамічныя суды ў інтарэсах прадпрыемстваў і арганізацый раёна дзяржаўнай формы ўласнасці прад’яўлена 24 іскавыя заявы. Па выніках іх разгляду рашэннямі судоў спагнана запазычанасці на агульнаю суму 5 011 176 600 рублёў, а таксама 1 734 360 расійскіх рублёў.

Усяго ў 2015 годзе пракуратурай раёна ў парадку нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў праведзена 40 праверак, па выніках якіх унесена 57 прадстаўленняў, вынесена 88 прадпісанняў аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, прынесена 26 пратэстаў, аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства афіцыйна папярэджаны 126 асоб, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 192 асобы, да адміністрацыйнай адказнасці – 34. Паводле патрабавання пракурора да матэрыяльнай адказнасці прыцягнуты 113 фізічных і пяць юрыдычных асоб, якімі кампенсаваны страты на суму 81 068 000 рублёў і 1 065 690 000 рублёў адпаведна.

У 2015 годзе пракуратура раёна актыўна выкарыстоўвала грамадзянска-прававыя меры барацьбы з парушальнікамі заканадаўства. У суды пракуратурай прад’яўлена 9 заяў у інтарэсах грамадзян і грамадства, у тым ліку аб абмежаванні ў дзеяздольнасці ў сувязі са злоўжываннем спіртнымі напіткамі – пяць, прызнанні недзеяздольнасці – тры, аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў – адна. Прад’яўлена 76 іскавых заяў аб спагнанні страт на агульнаю суму 622 299 000  рублёў, у тым ліку прычыненага крадзяжамі – тры, парушэннямі заканадаўства аб ахове прыроды – адна, крадзяжамі, недастачай і падзяжом жывёлы – пяць.

 Пракуратурай раёна старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама накіравана інфармацыйная запіска аб стане законнасці і правапарадку, у тым ліку па папярэджанні карупцыі, для прыняцця дадатковых мер, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў, папярэджання надзвычайных здарэнняў, захаванасці жыцця і здароўя людзей.

Сяргей ГРЫЦУК, пракурор Стаўбцоўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *