Адыходу ад намечанага курсу не будзе

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не мае намеру адыходзіць ад абяцанняў, дадзеных падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Аб гэтым ён заявіў 16 лютага на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу.

«Некаторыя ва ўрадзе думаюць так: выбары скончыліся, Прэзідэнта выбралі, так, ён нешта абяцаў. Дык вось, за 20 гадоў я ніколі не адхіліўся ад таго, што абяцаў людзям! – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – І ніякага адыходу ад таго, што абяцана ў перыяд прэзідэнцкай кампаніі, быць не можа».

«Слухайце, у нас што, вайна? У нас што, катастрофа, землетрасенне, што мы павінны віляць, змяняючы пастаянна курс? Так, змяніліся ўмовы. Так, крыху будзе складаней, – адзначыў Прэзідэнт. – Але рэзаць па-жывому людзей, адбіраючы апошнія грошы з кішэняў у палавіны насельніцтва, нікому не дазволена! З гэтага зыходзьце!»

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пасля нядаўняй нарады аб актуальных пытаннях развіцця эканомікі даў даручэнні распрацаваць меры па павышэнні яе эфектыўнасці і пераадоленні негатыўных тэндэнцый, якія сёння складваюцца па прычыне як знешняга, так і ўнутранага парадку. Прэзідэнт таксама выказаў крайнюю незадаволенасць работай кіраўніцтва ўрада. Пасля гэтага ўрад унёс на разгляд кіраўніка дзяржавы цэлы пакет праектаў прававых актаў, у якіх прадугледжваюцца канкрэтныя крокі для вырашэння існуючых праблем. Прэзідэнт адзначыў, што іх трэба ўсебакова разгледзець і аб’ектыўна ацаніць.

«Пры гэтым хачу падкрэсліць: усялякія размовы, прабачце мне, якія ператварыліся ў балбатню, наконт нейкага крызісу непрымальныя! Ніякага крызісу няма, крызіс у нас у галаве! Змяніліся ўмовы, па асобных напрамках змяніліся істотна. Ну і што? Гэта што, упершыню ў нашай гісторыі?! І не толькі нашай. Мы ведаем, як працаваць у гэтых умовах, як на іх рэагаваць», – адзначыў Прэзідэнт.

«Больш таго, і сітуацыя ў нас іншая. Асабліва пасля прыняцця Еўрасаюзам адпаведных рашэнняў», – дадаў ён.

«Галоўнае – гэта чалавек. Таму рашэнні, якія мы прымем па выніках абмеркавання, не павінны негатыўна паўплываць на сацыяльную сферу», – папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

«Я ўжо вам адкрыта гаварыў, па-чалавечы, што калі мы ўзарвём сітуацыю ў краіне, вось гэтай стабільнасці, спакою… Вы ж паглядзіце, што вакол робіцца! Няўжо вы гэтага не бачыце? І, калі мы ў рад станем з тымі, хто ўзарваў гэтую сітуацыю ў краіне, дэстабілізуем яе, нам спатрэбіцца ў 10 разоў больш грошай, каб выруліць з той сітуацыі», – лічыць беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе зніжэння сабекошту прадукцыі на 25 працэнтаў. Такую задачу ён паставіў на нарадзе.

«Канкрэтная лічба: зніжэнне сабекошту на 25 працэнтаў, – паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. – І гэтую лічбу зніжэння не ўдасца нікому змяніць. Пойдзеце пад суд, калі паспрабуеце гэта зрабіць!»

Прэзідэнт запатрабаваў таксама шукаць дадатковыя рэзервы эканамічнага росту і іх эфектыўнага выкарыстання.    

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *