Абмяркуем справы хлебаробскія

Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

23-02-2016-1

Нават не ведаючы, аб чым такая сардэчна-даверлівая размова ў былога старшыні сельгаспрадпрыемства «Жацерава» Мар’яна Іосіфавіча Карніцкага, які не адзін дзясятак гадоў паспяхова ўзначальваў гаспадарку, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку, і сённяшняга дырэктара таварыства Івана Васільевіча Краўчука, беспамылкова можна здагадацца, што гутарка ідзе аб хлебаробскіх справах, надзённых клопатах, эканамічных здабытках і цяперашнім часе, простых людзях – вясковых працаўніках, іх жыццёвых лёсах, да якіх і былы дырэктар таварыства, і цяперашні не раўнадушныя.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

У КРАІНЫ МЫТНАГА САЮЗА

На канвееры Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» выпускаецца прадукцыя, якая накіроўваецца пераважна на экспарт.

Перапрацоўшчыкі разліваюць цяпер вялікую партыю бярозавага соку ва ўпакоўку bag-in-box спецыяльна для расійскай кампаніі, якя выйграла тэндар на пастаўку гэтай вітаміннай прадукцыі для сацыяльных устаноў Расійскай Федэрацыі. З пачатку 2016 года бярозавік актыўна разліваецца для расіян і ў бутэлькі – з разліку 150 тысяч бутэлек.

Як адзначыла дырэктар філіяла Ала Кажухоўская, па заяўках партнёраў стаўбцоўскія вытворцы вараць фруктова-ягадныя напаўняльнікі, а таксама павідла і джэмы. Два апошнія віды прадукцыі выкарыстоўваюцца больш як паўфабрыкат у кандытарскай вытворчасці і накіроўваюцца не толькі ў Расійскую Федэрацыю, а і ў Казахстан. Па прасторах Мытнага саюза добра разыходзіцца сучасная і здаровая прадукцыя з маркай Стаўбцоўскага філіяла.   

 

ДЛЯ ПУЦЯВОЙ МАШЫННАЙ СТАНЦЫІ

Гібкасць вытворчасці ў рамонтна-механічных майстэрнях станцыі Стоўбцы дазваляе выконваць імпартазамяшчальныя заказы.

Адзін з такіх заказаў цяпер знаходзіцца ў рабоце. Частка яго ўжо выканана і адгружана заказчыку для правядзення выпрабаванняў. Гэта камплект дэталяў для сярэдняга рамонту пуцеўкладачнага крана пуцявой машыннай станцыі 289 «Брэст».

Камплект, які ўзяліся асвоіць рамонтнікі станцыі Стоўбцы, вырабляецца ў Расійскай Федэрацыі і каштуе больш за сто мільёнаў беларускіх рублёў. «У нас ён выйдзе напалову танней», – упэўнены начальнік рамонтна-механічных майстэрань Дзмітрый Федаровіч. Ён тлумачыць, што значнае патанненне магчыма за кошт змяншэння накладных выдаткаў. А што датычыць кадраў, то ў калектыве майстэрань працуюць спецыялісты высокай кваліфікацыі, якія пастаянна праходзяць павышэнне свайго кваліфікацыйнага ўзроўню. У гэтым годзе зроблена заяўка на накіраванне маладога спецыяліста, выпускніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інжынераў чыгуначнага транспарту.

Пр

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *