Клопаты гаспадарскія

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

23-02-2016-1

Таццяна Турко працуе заатэхнікам-селекцыянерам у ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Яна выконвае гэтую важную работу на працягу сямі гадоў і добра спраўляецца са сваімі абавязкамі. І доказ таму – неблагі племянны статак. У сярэднім ад кожнай каровы летась надоена 6414 кілаграмаў малака. Па выніках работы за студзень бягучага года таварыства перамясцілася на радок вышэй – займае чацвёртае месца ў раёне па надоях малака. Таццяна Валер’еўна адукаваны спецыяліст, скончыла Ляхавіцкі аграрны каледж і Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Пачынала работу ў таварыстве тэхнікам па племянным уліку.

 

АБСТАЛЯВАЛІ КУХОННЫ БЛОК

У будынку былога Ніўнянскага фельчарска-акушэрскага пункта, які перададзены налібаччанам, кіраўніцтва ТАА «СЖК «Налібакі» абсталёўвае кухонны блок. Тут павары будуць гатаваць абеды для занятых на палявых работах працаўнікоў таварыства. Унутры забудовы зроблены рамонт падлогі, устаноўлены сценавыя перагародкі, поўнасцю заменены водаправод і электраправодка. З будаўнічых работ застаецца выканаць касметычныя і добраўпарадкаваць пад’езд. А ўнутры ўстанавіць неабходнае кухоннае абсталяванне, якое па выніках тэндара закупілі ў ААТ «Белинвентарьторг». Да пачатку веснавых палявых работ «пищеблок» запрацуе. Абеды будуць дастаўляцца непасрэдна на поле.

 

ДАСЛЕДУЮЦЬ ПРАДУКТЫ І ЖЫВЁЛУ

Згодна з патрабаваннямі Мытнага Саюза аддзел лабараторнай дыягностыкі  ДУ «Стаўбцоўская райветстанцыя» з гэтага года будзе кантраляваць бяспеку харчовых прадуктаў шляхам правядзення дзяржаўнага ветэрынарнага маніторынгу прадукцыі жывёльнага паходжання па паказчыках бяспекі (мяса, каўбасы, вэнджаныя вырабы, паўфабрыкаты, кансервы, субпрадукты) з ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», СТАА «Мясапрадукт», СЗАТ «Агракамбінат «Колас» і   райспажыўтаварыства.

–  А іменна, намі будуць рабіцца даследаванні на наяўнасць у мясной прадукцыі цяжкіх металаў, бактэрый, радыенуклідаў, пестыцыдаў, – расказвае намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Жанна Сяркова. – Дадам, што работнікі нашага аддзела пастаянна даследуюць жывую жывёлу і прадукты жывёльнага паходжання на ўтрыманне рэшткаў ветэрынарных прэпаратаў, антыбіётыкаў і іншых хімічных злучэнняў. Перавышэння нормы вышэйназваных забароненых рэчываў не выяўлена.

Спецыялістамі аддзела робіцца поўны заатэхнічны аналіз нарыхтаваных у сельскагаспадарчых арганізацыях зялёных кармоў. Летась адабрана 72 пробы сенажу, 75 – сіласу і 102 – сена. Пераважае сянаж другога класа, больш за палову ад праверанага сіласу і сена – першакласныя. Вядзецца маніторынг дамашняй жывёлы на вірусныя захворванні, дзікай драпежнай жывёлы на афрыканскую чуму, яшчур і іншыя небяспечныя хваробы, мігрыруючай птушкі на хваробу Ньюкасла і курыны грып.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *