З фантазіямі лета

Захапленні Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

23-02-2016-1

Заўсёды выклікае інтарэс чалавек, які пры сваіх сур’ёзных прафесійных занятках знаходзіць час для творчасці, раскрыццця прыродных задаткаў.

У калектыве райспажыўтаварыства такую здатнасць мае Алена Скараходава.

Алена Канстанцінаўна працуе начальнікам участка Вішнявец. Яна нясе адказнасць за выкананне вытворчых планаў, якаснае абслугоўванне вяскоўцаў 21 прадаўцом сельскіх магазінаў пяці сельсаветаў нашага раёна. Своечасовы завоз тавару, вывучэнне попыту, захаванне патрэбнага асартыменту і абнаўленне яго, клопат пра выкананне прагнозных паказчыкаў, своечасовае прадастаўленне справаздач аб вытворчай дзейнасці – гэта няпоўны пералік яе службовых абавязкаў. Яна іх выконвае бездакорна, у чым ёй дапамагаюць вопыт работы і прафесіяналізм.

Выдатную «разгрузку» ад  службовых абавязкаў дае яе захапленне – мастацкія работы з сухіх кветак і атласных стужак. Яе фантазіі зачароўваюць.

Адчуўшы інтарэс да гэтага віду мастацкай творчасці, Алена Скараходава прайшла курсы фларыстыкі ў Мінску. Так што цяпер яна дыпламаваны майстар.  Узровень яе творчых работ сведчыць аб умельстве. Алена Канстанцінаўна з задавальненнем можа правесці майстар-клас для калег.

Старшыня прафсаюзнага камітэта райспажыўтаварыства Валянціна Ліпніцкая гаворыць, што таленавітыя людзі з ліку працаўнікоў спажывецкай кааперацыі на асаблівым рахунку. Іх умельствамі і талентамі заваёўваюцца дыпломы, перамогі на раённых, абласных, рэспубліканскіх фестывалях, спартакіядах, конкурсах.

Алена Скараходава арганізавала выставу сваіх мастацкіх работ у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» на прафсаюзным конкурсе «Новыя імёны Беларусі-2006»,  дзе прадставілі таленты працоўныя калектывы розных галін – адукацыі, аховы здароўя, культуры, гандлю, прамысловасці, сувязі і іншых сфер дзейнасці.

«Летнія фантазіі» Алены Скараходавай атрымалі высокую ацэнку журы і прызнанне наведвальнікаў выставы.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *