На базе рэстарана «Нёман» адтанцавала пятая, юбілейная, рэтрадыскатэка «Стрэлы Амура», прысвечаная Дню ўсіх закаханых.
На рэтрадыскатэку сабралася моладзь, якая працуе на прадпрыемствах раёна, у прыватнасці, у электрасетках, на мясакансервавым камбінаце, філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, у ААТ «Шашкі» і ААТ «Дзераўное». Дзяўчаты і хлопцы, працаўнікі горада і вёскі, сарамлівыя і завадныя, са сваімі ідэямі і без комплексаў, напоўнілі гэты вечар сустрэчамі і знаёмствамі. Паміж сабою хутка перазнаёміліся і сталі актыўнымі ўдзельнікамі танцаў, а таксама конкурсаў і розыгрышаў, на якія была багата праграма ад работнікаў раённага Цэнтра культуры. Для ўдзельнікаў рэтрадыскатэкі не шкадавалі сувеніраў, і яны шчодра дзяліліся сваімі непасрэднасцю і пачуццём гумару. Вечар праляцеў як адна музычная хваля з непаўторнымі і ўсімі любімымі і настальгічнымі мелодыямі, крыху разбаўленымі – на гэты раз! – сучаснымі кампазіцыямі.
– Такіх мерапрыемстваў, якія падабаюцца адразу ўсім, бывае нямнога, – адзначае адзін з арганізатараў рэтрадыскатэкі, першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Мы разам з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённым Цэнтрам культуры імкнуліся, каб не змяніць гэтай традыцыі і сёлета.
Пр