Вось так бы і на вялікім полі!

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Забіваеш галы – даб’ешся перамогі. Безумоўнае правіла для футбола. А ў міні-футболе яно асабліва дзейснае. Вось і турнір удзельнікаў папярэдняй групы чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе вызначыўся выніковасцю. Асабліва прыемна было балельшчыкам каманды нашага раёна, якія бурна перажывалі ход падзей у зале стаўбцоўскага ФАКа.

У сустрэчы з камандай Клецкага раёна стаўбчане святкавалі поспех – 4:1. Яшчэ большай была перавага нашага калектыву над сапернікамі з Нясвіжскага раёна – 7:1. А вось матч са зборнай Дзяржынскага раёна выдаўся больш упартым. У адказ на чатыры галы стаўбчан дзяржынцы правялі ў вароты сапернікаў тры мячы. Такім чынам, каманда Стаўбцоўскага раёна стала пераможцай турніру і дабілася права змагацца далей за званне чэмпіёнаў Мінскай вобласці па міні-футболе.

З пятнаццаці забітых стаўбчанамі галоў дзевяць на рахунку Аляксандра Палешчука, пяць – Дзмітрыя Даўбейкі і яшчэ адзін – Паўла Жыбуля. Прыхільнікі каманды «Нёман-Агра» ведаюць іх як ігракоў асноўнага саставу калектыву. Вельмі прыемна, што ў хлопцаў такі баявы настрой. Пажадаем поспехаў ім і ўсяму калектыву і ў згаданым турніры, і ў паядынках на зялёным футбольным полі новага сезона.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *