Дасягненні

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

26-02-2016-1

СТАЎБЦОЎСКІ РАЁН – ПРЫЗЁР АБЛАСНОГА СПАБОРНІЦТВА

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва сярод раёнаў Мінскай вобласці. Стаўбцоўскі раён лідзіруе на Міншчыне па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Наш раён у ліку пераможцаў спаборніцтва. Стаўбцоўскаму раёну прысуджана другое месца сярод усіх раёнаў Міншчыны.

З перамогай, Стаўбцоўшчына!

 

КАЛЕКТЫВЫ-ПЕРАМОЖЦЫ

Райвыканкам падвёў вынікі раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў у 2015 годзе.

Пераможцамі спаборніцтва сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый прызнаны:

–       калектыў ААТ «Каганец» (дырэктар Малахаў П. М.) – першае месца;

–       калектыў ТАА «СЖК «Налібакі» (дырэктар Кушнер В. І.) – другое месца;

–       калектыў ААТ «Агранёманскі» (дырэктар Жукаў У.  М.) – трэцяе месца.

Сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць аграпрамысловы комплекс, пераможцам прызнаны калектыў ААТ «Стаўбцоўская ПМК» (дырэктар Пашкевіч А. М.).

Сярод арганізацый, якія аказваюць дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям, – калектыў ААТ «Торфабрыкетны завод «Нёман» (дырэктар Камейша М. Ф.).

Сярод працоўных калектываў прамысловых арганізацый раёна – калектыў РУП «Навасвержанскі лесазавод» (дырэктар Дзейчык В. С.).

Сярод працоўных калектываў будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацый – калектыў ДУП «ПМК-233» УП «Мінскаблсельбуд» (дырэктар Корсак Я. І.).

Сярод працоўных калектываў арганізацый сферы абслугоўвання – калектыў ВУ «Стоўбцыгаз» (дырэктар Шпілеўскі І. В.).

 

ПЕРАМОЖЦЫ АГЛЯДУ-КОНКУРСУПА ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ

Разгледзеўшы вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні і санітарным стане аб’ектаў народнай гаспадаркі г. Стоўбцы і населеных пунктаў раёна, Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт рашыў прызнаць пераможцамі:

– сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада – ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» (дырэктар Бурдукевіч Р. Б.);

– сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна – ААТ «Радзіма Якуба Коласа» (дырэктар Карнічэнка А. М.);

– сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў – Налібацкі сельвыканкам (старшыня Пілінкевіч А. І.).

Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *