Поспехі, перспектывы

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

26-02-2016-1

З БРЭНДАМ «ГАЛЕРЕЯ ВКУСА»

Група кампаній «Галерея вкуса» ўключае ўласныя птушкафабрыку, мясакамбінат, лагістычную кампанію і сетку фірменных магазінаў.

На мясакамбінаце ў вёсцы Зарэчча дырэктар СЗАТ «Агракамбінат «Колас» – вытворчай пляцоўкі холдынгу «Галерея вкуса» – Аляксандр Скрыпко распавёў гутарку аб тым, што кампанія сёння вядомая па ўсёй Беларусі сваёй адметнай прадукцыяй, якая маркіравана знакам «Натуральны прадукт».

– Галоўнай місіяй і каштоўнасцю для холдынгу, – расказвае Аляксандр Пятровіч, – з’яўляецца павышэнне якасці жыцця чалавека праз задавальненне яго патрэбнасці ў здаровым, бяспечным і экалагічным харчаванні. У 2013 годзе на птушкафабрыцы ў Любкаўшчыне была ўкаранёна тэхналогія вырошчвання куранят-бройлераў без прымянення кармавых антыбіётыкаў, гарманальных прэпаратаў, стымулятараў адкорму і генетычна мадыфікаваных арганізмаў. З 2009 года на СЗАТ «Агракамбінат «Колас» функцыянуе сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2009, а з 2010 года ўкаранёна сістэма менеджменту бяспекі НАССР. Агракамбінат унесены ў рэспубліканскі пералік прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца сыравіннай зонай для вытворчасці спецыялізаванага дзіцячага харчавання ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічным заключэннем Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Пасля таго як атрымалі ўнікальны кармавы прадукт, мы сталі думаць аб тым, як ім граматна распарадзіцца. Мы вытрымалі дастаткова строгія стандарты для дзіцячага харчавання і на мясакамбінаце, зрабілі нямала крокаў у гэтым накірунку. Прадукцыя для  дзіцячага харчавання таксама прадугледжвае нямала абмежаванняў – адсутнасць кансервантаў, штучных фарбавальнікаў, фасфатаў, узмацняльнікаў смаку. Надаём увагу стандартам па працэнце кавалкавага мяса ў вырабах. Сумесна з  Рэспубліканскім інстытутам мяса-малочнай прамысловасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацаваны рэцэптуры прадукцыі для дзіцячага харчавання. У 2013 годзе наша кампанія зарэгістравана як спецыялізаваная сыравінная база для вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Рэспубліканскім інстытутам мяса-малочнай прамысловасці НАН зацверджана галіновая праграма «Дзіцячае харчаванне», наша прадпрыемства выбрана яе вытворчай базай для выпуску гэтых прадуктаў.

– Аляксандр Пятровіч, на якую прадукцыю з асартыменту дзіцячага харчавання вы б хацелі звярнуць увагу?

– З’явіліся дзве лінейкі нашай дзіцячай прадукцыі – «Алфавіткі» і «Умки» – cасіскі, каўбасы, вяндліна, паштэты. Уся дзіцячая прадукцыя вырабляецца з уласнай ахалоджанай сыравіны пад жорсткім кантролем мікрабіялагічнага і вытворчага асяроддзя. Спецыялізаваныя дзіцячыя лінейкі «Алфавіткі» і «Умки» для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту распрацаваны  ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі СТБ, санітарнымі нормамі і правіламі, якія жорстка рэгламентуюць якасць сыравіны і састаў дзіцячых прадуктаў. Нашу прадукцыю, якая адпраўляецца на 700 аб’ектаў гандлю нашай рэспублікі, палюбілі спажыўцы.  Нам важна і тое, што «Алфавіткі» і «Умки» сталі пераможцамі рэспубліканскіх спажывецкіх конкурсаў «Чэмпіён смаку-2014», «Лепшая прадукцыя-2013», «Лепшая прадукцыя-2015». Папулярнасць гэтай прадукцыі сярод спажыўцоў і прызнанне яе былі пацверджаны на выставах «Свет дзяцінства-2014», «Мацярынства і дзяцінства-2014», «Мацярынства і дзяцінства-2015».

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымку: дырэктар СЗАТ «Агракамбінат «Колас» Аляксандр Скрыпко знаёміць з вытворчасцю журналістаў прэс-тура рэспубліканскіх выданняў.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАДУКЦЫІ – ПА ЎСЁЙ ЕЎРОПЕ

Навасвержанскі лесазавод – адно з самых старых па ўзросце прамысловых прадпрыемстваў нашага раёна – уяўляе цяпер сучасную вытворчасць з экспартам прадукцыі, які складае 70 працэнтаў ад усёй рэалізаванай. Такі прагрэс стаў магчымы пасля праведзенай некалькі гадоў назад у рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта рэканструкцыі лесапільна-дрэваапрацоўчага цэха з выкарыстаннем круглапільнага і фрэзерна-брусочнага абсталявання з перапрацоўкай  80 тысяч кубаметраў піловачніку ў год. Аб тым, што дала заводу мадэрнізацыя, у інтэрв’ю нашай газеце расказвае дырэктар Васіль Дзейчык:

– У мэтах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта былі прыцягнуты крэдытныя рэсурсы як у замежнай валюце для набыцця імпартнага абсталявання, так і ў беларускіх рублях для правядзення будаўніча-мантажных работ і набыцця айчыннага абсталявання, тэхнікі для нарыхтоўкі сыравіны. Набыта пяць аўтамабіляў сартыментавозаў МАЗ, фарвардар, два харвестары, пяць пагрузчыкаў – вілачных і франтальных. Мадэрнізацыя прынесла ў жыццё калектыву вельмі істотныя змены, якія праявіліся ва ўмовах працы, у заработнай плаце і, безумоўна, у вытворчых паказчыках. Выпуск сухіх піламатэрыялаў, дакладная распілоўка лесу, глыбіня перапрацоўкі драўніны дазволілі павысіць эфектыўнасць вытворчасці, забяспечыць рост тэхніка-эканамічнага ўзроўню і павялічыць аб’ёмы, эфектыўна выкарыстоўваць лесасыравінныя рэсурсы. За мінулы год аб’ём вытворчасці прадукцыі ў дзеючых цэнах склаў 45,5 мільярда рублёў – гэта 121 працэнт да ўзроўню пазамінулага года. Выпушчана  20 880 метраў кубічных лесаматэрыялаў, што на 10 працэнтаў больш за ўзровень 2014 года.

–       Васіль Сяргеевіч, вельмі важкі працэнт экспарту прадукцыі завода. У якія краіны яна адгружаецца?

–       У Германію, Галандыю, Бельгію, ва ўсе краіны Прыбалтыкі, працуем практычна па ўсёй Еўропе. У мінулым годзе мы асвоілі новы від прадукцыі – кантэйнеры для захоўвання гародніны і садавіны, у гэтым годзе – паддоны са спадарожнай і прыстаўной дошак. Шэсць машын кантэйнераў адпраўлена ў Германію ў студзені, ўдвая больш запланавана для адпраўкі ў лютым.

–       Калі працягваць гутарку аб новых відах дзейнасці, перспектывах развіцця прадпрыемства, што б вы хацелі адзначыць?

–       Распачата рэалізацыя новага праекта. Гэта будзе будаўніцтва цэха па вытворчасці пелет з падтрымкай Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Асноўная прадукцыя, якая адпраўляецца заводам на экспарт,  –  абразны піламатэрыял тэхнічнай сушкі. Пры распілоўцы круглых матэрыялаў на новай лініі атрымліваюцца дошка, дранка і апілкі. Усё гэта рэалізуецца на экспарт. Аднак у гэтым годзе экспартная цана на дранку і апілкі вельмі ўпала, продаж іх для нас стаў нерэнтабельным. Прадпрыемства нясе страты і пры рэалізацыі дроў, тэхсыравіны. Таму было прынята ўзважанае рашэнне арганізаваць перапрацоўку гэтых матэрыялаў на месцы. Мы падлічылі, што для будаўніцтва пелетнага цэха ў нас ужо ёсць добрая база: сваё цяпло, свая сыравіна і памяшканне для лагістычнага цэнтра. Цяпер вядуцца перамовы з Банкам развіцця. Будзе аб’яўлены тэндар, што дасць наступны штуршок для правядзення арганізацыйных пытанняў. Будаўніцтва пелетнага цэха запланавана на бягучы год.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымку:  на сучаснай лініі дрэваапрацоўкі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

Будаўнікі запатрабаваны

Дзякуючы будаўнікам ПМК-233 у Стоўбцах у мінулым годзе быў здадзены ў эксплуатацыю сацыяльны аб’ект – фізкультурна-аздараўленчы комплекс (прараб – Іван Сушко), па вуліцы Міру паводле дзяржзаказу ўзведзены 60-кватэрны жылы дом, для сельгаставарыстваў раёна пабудаваны чатыры памяшканні для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Па традыцыі, будаўнікі ПМК-233 шмат чаго зрабілі і за межамі раёна. 

– Мінулы год выдаўся адным з самых удалых у гісторыі арганізацыі, – лічыць кіраўнік ПМК-233 Яўген Корсак.

Калі звярнуцца да паказчыкаў, то аб’ём работ, выкананых уласнымі сіламі, у дзеючых цэнах склаў 70 246 мільёнаў рублёў, у пераводзе на супастаўныя цэны тэмп росту ў 2015 годзе ў параўнанні з 2014 склаў 105,7 працэнта. На падсобнай вытворчасці тэмп росту выпуску прадукцыі дасягнуў 120,7 працэнта. Арганізацыяй атрыманы чысты прыбытак у памеры 374 мільёны рублёў. Выручка на аднаго работніка склала 342,6 мільёна рублёў. Укладзена ў развіццё  610 мільёнаў інвестыцый.

Заслуга ў гэтых дасягненнях – працаўнікоў калектыву. У яго складзе – 259 чалавек. Большасць – гэта людзі з багатым прафесійным вопытам, рукамі якіх пабудаваны не адзін дзясятак аб’ектаў самай рознай складанасці і прызначэння. Сярод іх – прараб Андрэй Барэль,  аператар агрэгаткомплексу «МАК-БЕТОН»  Анатоль Гімік, майстар будаўніча-мантажных работ Дзяніс Харлоў. Сярод муляраў нельга не назваць брыгады Аляксандра Фенькі і Юрыя Макася, сярод цесляроў – брыгады Сяргея Булгака і Аляксандра Сакаткова, а таксама брыгаду тынкоўшчыкаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Стомы і брыгаду маляроў пад кіраўніцтвам Люцыі Таранавай. Высокія паказчыкі ў брыгады сталяроў у складзе Алега Драчова, Міхаіла Шута, Алега Савасцюка і Сяргея Пукалы. Адзін з лепшых вадзіцеляў, занятых на дастаўцы на аб’екты будаўнічых матэрыялаў, – вадзіцель аўтамабіля МАЗ з паўпрычэпам Вячаслаў Маліноўскі.              

Будаўнікі самых розных спецыяльнасцяў хочуць і могуць працаваць, у новым годзе ім хацелася б пажадаць  аднаго – пабольш аб’ектаў.

Пр

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *