Абслугоўванне

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

26-02-2016-1

ПАСЛУГІ АКАЖА СТАЎБЦОЎСКАЯ ПМК

ПрацаўнікаміААТ «Стаўбцоўская ПМК» унесены значны ўклад у добраўпарадкаванне горада і раёна.

– Распачалі агароджванне дзіцячага садка № 7 – у гэтым годзе мяркуем завяршыць работы, – гаворыць пра адзін з апошніх аб’ектаў добраўпарадкавання дырэктар Аляксандр Пашкевіч. Пры гэтым звяртае ўвагу на тое, што прадпрыемства не толькі выконвае работы, а і аказвае запатрабаваныя паслугі – па вырабе кантэйнераў для асобнага збору цвёрдых бытавых адходаў, малых архітэктурных формаў, кветачніц і т. п. – Усё можам вырабіць на заказ, з улікам пажаданняў заказчыка, – падкрэслівае дырэктар.

Апошнім часам доля паслуг у агульным аб’ёме вырасла да 78 працэнтаў. Выручка ад рэалізацыі склала 20 мільярдаў 582 мільёны рублёў (тэмп росту – 105,6 працэнта ў параўнанні з 2014 годам).

Касцяк калектыву прадпрыемства складаюць слесар-рамонтнік Валерый Тулейка (яго вы бачыце на здымку), мантажнік знешніх трубаправодаў Сяргей Наркевіч, электрагазазваршчыкі Аляксей Мядзведзеў і Дзмітрый Чабатар, галоўны бухгалтар Вольга Гарэлава, прарабы Віталь Паўлоўскі і Міхаіл Валента, інжынер-энергетык Аляксандр Паўлаў, вадзіцель аўтакрана Іван Раманейка, вадзіцель Дзмітрый Петрашкевіч, электраслесар Аляксандр Каласоўскі і іншыя.

Прадпрыемства, імкнучыся забяспечыць прыбытковую дзейнасць, працягвае рэалізоўваць усе віды тэхнічных газаў. Працуе кіслародная напаўняльная станцыя, дзе асаблівым попытам карыстаюцца вуглекіслата, аргон, азот, ацэтылен і інш. За мінулы год юрыдычным і фізічным асобам нашага і суседніх раёнаў рэалізавана іх на 1 мільярд 115 мільёнаў рублёў, што склала ў агульным аб’ёме выручкі амаль 10 працэнтаў.  

ПМК па-ранейшаму цесна супрацоўнічае з сельгаставарыствамі раёна. Для малочнатаварных фермаў яна вырабляе стойлавае і іншае абсталяванне, манціруе сістэмы водаправода і т. п. Да прыкладу, на аснашчэнні МТФ ААТ «Вялікі Двор» было асвоена каля 700 мільёнаў рублёў. Заключаны дагавор з СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» на выраб абсталявання для будынка кароўніка МТФ «Апечкі». Вытворцы чакаюць фінансавання для працягу работ на гэтым аб’екце ў 2016 годзе. Шмат зроблена і далей плануецца зрабіць у ААТ «Шашкі», ААТ «Агранёманскі» і інш. Па заяўках сельгаспрадпрыемстваў ПМК ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне даільнага і халадзільнага абсталявання, вырабляе воданагравальнікі на мясцовых відах паліва і рэкуператары цяпла да халадзільных установак.       

Не абыходзіцца без Стаўбцоўскай ПМК і сацыяльная сфера. У прыватнасці, ва ўстановах раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму ёю ажыццяўляецца рамонт сістэм ацяплення, водазабеспячэння і каналізацыі. Мантаж водаправодных сістэм выкананы і на новым аб’екце – фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Вопыт работы дазваляе «пээмкоўцам» аказваць і паслугі па рамонце, пафарбоўцы і хларыраванні воданапорных вежаў. Такі від паслуг яны аказвалі на тэрыторыі Дзераўнянскай школы, вежа якой знаходзіцца на балансе аб’яднання камунальных службаў. 

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

БУДНІ СТОЎБЦЫГАЗА

Мінулы год стаў для газавікоў раёна годам структурных пераменаў.

На падставе загада вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства УП «Мінскаблгаз» адбылася рэструктурызацыя газазабяспечваючых арганізацый: да філіяла Стаўбцоўскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі «Стоўбцырайгаз» былі далучаны Нясвіжская і Клецкая раённыя службы газазабеспячэння, а новаўтвораная арганізацыя перайменавана ў філіял ВУ «Стоўбцыгаз».  

– Нягледзячы на значнае пашырэнне, прадпрыемствам выкананы ўсе асноўныя заданні, – падкрэслівае дырэктар Іван Шпілеўскі. – За 2015 год рэалізавана па Стаўбцоўскім раёне 42,5 мільёна м3 прыроднага газу і 557,8 тоны – звадкаванага. 179 кватэр пераведзена са звадкаванага газу на прыродны. Прыродным газам газіфікавана 145 кватэр з разраду новага будаўніцтва, 117 кватэр газіфікавана звадкаваным газам. Выкананы паказчык па энергазберажэнні, які склаў мінус 5,1 працэнта. Галоўнае – забяспечана надзейная і безаварыйная работа газавай гаспадаркі. Для гэтага шмат зроблена ў плане абнаўлення газавага абсталявання на газаправодах, газарэгулятарных пунктах і іншых аб’ектах. Для Стаўбцоўшчыны адной з падзей 2015 года стала газіфікацыя вёскі Старына.

У калектыве газавікоў заўсёды працавалі людзі, дастойныя быць адзначанымі за свае штодзённыя намаганні. І гэта слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання Генадзь Райскі, вадзіцель службы транспарту Генадзь Жаўнерчык, рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў Леанід Турко, слесары па абслугоўванні газавыкарыстоўваючага абсталявання Дзмітрый Навіцкі і Аляксандр Маслаў, манцёр па ахове падземных газаправодаў ад карозіі Сяргей Бычко і, безумоўна, экіпаж аварыйна-дыспетчарскай службы ў складзе слесара Аляксандра Шпакоўскага і вадзіцеля Уладзіміра Панамарова.

Пр

 

НАСУСТРАЧ ЗАКАЗЧЫКУ – З ПРАПАНОВАМІ

У Наталлі Цімашэнка важны ўчастак работы – аблягчаць жыццё сельскіх жыхароў, аказваючы ім паслугі бытавога сэрвісу.

Наталля Мікалаеўна працуе прыёмшчыцай заказаў у Нававёскаўскім комплексна-прыёмным пункце. Удзяляючы асаблівую ўвагу выкананню нарматываў сацыяльнага стандарту, руплівая працаўніца зацікаўлена ўкараняць і новыя формы работы, вывучаючы попыт жыхароў навакольных вёсак на бытавыя паслугі. Па выніках работы за мінулы год планавае заданне выканана на 115 працэнтаў, тэмп росту адносна мінулага года склаў 106,8 працэнта.

Асаблівы клопат у Наталлі Цімашэнка пра пажылых людзей, ветэранаў вайны і працы. Па іх просьбе яна ажыццяўляе прыём і дастаўку заказаў з выездам да іх дадому.

Ёсць і яшчэ важныя функцыянальныя абавязкі ў Наталлі Мікалаеўны: яна працуе на комплексна-прыёмным пункце і цырульнікам. Выязджае ў Горкі, Стары Свержань, каб абслужыць вяскоўцаў. Гэта эканоміць час і сродкі сельскіх жыхароў.

За свае старанныя і сумленныя адносіны да даручанай справы Наталля Мікалаеўна заслужыла павагу вяскоўцаў і ўдзячнасць кіраўніцтва камбіната бытавога абслугоўвання.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *