Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці эканомікі

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 78 «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

У дакуменце выкладзены сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі за кошт забеспячэння належнай якасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і зніжэння сабекошту прадукцыі, развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, росту і дыверсіфікацыі экспарту, рацыянальнага імпартазамяшчэння.

Прадугледжваецца паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, прыцягненне замежнага капіталу ў развіццё і стварэнне вытворчасцяў, паступальнае зніжэнне ставак па крэдытах у эканоміцы.

Ва ўказе вызначаны напрамкі дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.

У дакуменце закладзены дакладныя падыходы па мабілізацыі кадраў на аператыўнае і эфектыўнае вырашэнне праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця.

БелТА

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *