Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Станіслаў Папярэдзін з Наваколасава звярнуўся ў рэдакцыю ад імя жыхароў пасёлка:  «На мінулым тыдні мы атрымалі паведамленні аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, і былі шакіраваны сумамі платы за асвятленне месцаў агульнага карыстання, за нібыта спажытыя аб’ёмы электраэнергіі, якія склалі ад 35 да 45 кВт/гадз. для жыльцоў двух- і трохпакаёвых кватэр. У грашовым выражэнні гэта склала 42-53 тысячы рублёў.  Асвятленне ў нас у светлы час сутак заўсёды выключана», – указвае Станіслаў Папярэдзін.

Па тлумачэнне мы звярнуліся да галоўнага энергетыка Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Леаніда Хіневіча:

– Сума за асвятленне месцаў агульнага карыстання (сюды ўключаецца пад’езд, падвал, работа дамафонаў і т. п.) сапраўды атрымалася значнай. Плата пастаўлена ў прамую залежнасць ад агульнай плошчы кватэры. Чым большая кватэра – тым большая плата за асвятленне месцаў агульнага карыстання. У Наваколасаве лічыльнік дае паказанні расходу электраэнергіі на ўвесь мікрараён. Новыя разлікі былі зроблены для таго, каб паставіць жыльцоў усіх дзевяці шматпавярховых дамоў пасёлка, якія ўтрымліваюцца на балансе АКС, у роўныя ўмовы.

Над гэтым пытаннем мы працягваем працаваць. Разам з прадстаўніком энергазбыту аб’ехалі ўсе дамы ў пасёлку і палічылі ўстаноўленую нагрузку на месцы агульнага карыстання непасрэдна для кожнага дома. Згодна з гэтымі данымі за люты будзе зроблены пераразлік, пераплачаная сума аднясецца ў лік аплаты за сакавік. У сакавіку пачнём устанаўліваць лічыльнікі электрычнай энергіі для месцаў агульнага карыстання ў тых дамах, дзе такія прыборы адсутнічаюць



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *