Сэрцам роднага слова краніся

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

pisma

Пад такой паэтычнай назвай ў Горкаўскай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На мілагучнай мове Якуба Коласа, Янкі Купалы вучні розных нацыянальнасцяў (казахі, рускія, цыганы, украінцы) чыталі і інсцэніравалі вершы, спявалі песні, кружыліся ў віхуры беларускіх танцаў.

Упрыгожыла свята сустрэча з паэтам, самадзейным кампазітарам і мастаком Яўгенам Карпуцем. Прысутныя трапілі ў палон яго паэзіі, заслухаліся цудоўным выкананнем беларускіх твораў на баяне. Госць правёў музычную віктарыну, і найбольш эрудыраваныя атрымалі прызы.

Навучэнцы школы выказалі свае меркаванні наконт лёсу роднай мовы, якую трэба шанаваць не як госцю, а як  гаспадыню на роднай зямлі.

Любоў і павага да роднага слова аб’яднала сэрцы ўсіх прысутных на свяце.

Галіна ЦІТОВІЧ,член аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт»,вучаніца 11 класа



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *