Славяцца працай

Нумары Соцыум

04-03-2016-1

У КОЖНАЙ ПА ДЗВЕ ДАЧКІ

На Свяце працы, якое праходзіла ў мінулую суботу ў раённым Цэнтры культуры, у ліку адзначаных  абкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за шматгадовую і добрасумленную работу – тры жанчыны-працаўніцы. Алена Музыра, інжынер па ахове працы ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» атрымала ганаровую грамату. Пасля заканчэння Маскоўскага тэхналагічнага інстытута мясной і малочнай прамысловасці Алену Пятроўну накіравалі на работу ў родны горад, дзе яна і пачала сваю працоўную дзейнасць на мясакамбінаце інжынерам па абсталяванні. На адным прадпрыемстве жанчына рупіцца трыццаць два гады. Ведаючы сваю справу спецыяліст і паважаны ў калектыве чалавек. Дарэчы, напрыканцы сакавіка Алена Пятроўна адзначыць свой самы адметны жыццёвы юбілей.

Дзве Падзякі старшыня абкама галіновага прафсаюза Андрэй Някрэвіч уручыў вясковым працаўніцам. Аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Таццяна Трацэнка больш за чвэрць стагоддзя шчыруе ў жывёлагадоўчай галіне. Спачатку рупілася аператарам машыннага даення і мела даволі неблагія паказчыкі. Апошнія шэсць гадоў жанчына працуе ў радзільным аддзяленні, дзе даглядае цялятак ад нараджэння да месячнага ўзросту. Старанная, увішная, любую даручаную брыгадзірам фермы работу заўсёды выконвае своечасова і з веданнем справы. Галіна Шашко, аператар машыннага даення з ААТ «Вішнявецкі-агра», таксама ў ліку лепшых працаўніц сельгаставарыства. Адказная ў рабоце і ўжо выпрацавала стаж для таго, каб пайсці на льготную пенсію.

Алена Пятроўна, Таццяна Віктараўна і Галіна Мікалаеўна нарадзілі кожная па дзве дачкі. Усе яны дарослыя, некаторыя стварылі сем’і, але ніколі не забываюць павіншаваць з вясновым сакавіцкім святам сваіх любых матуль. Здароўя і шчасця вам, мілыя жанчыны!

 

ДЛЯ ЖАНЧЫН-ЛЕСАВОДАЎ

У калектыве Стаўбцоўскага доследнага лясгаса жанчын нямнога, але тым большая ўвага да іх мужчынскай паловы.

У такіх лясніцтвах, як Рубяжэвіцкае і Кульское, працуе па адной жанчыне.  Гэта бухгалтар Людміла Высоцкая і прыбіральшчыца службовых памяшканняў Ірына Жвырбля. Да  кветак і падарункаў, якімі ўшанавалі жанчын у кожным падраздзяленні, трэба дабавіць прэмію ад адміністрацыі ў памеры дзвюх базавых велічынь. Трое шматдзетных матуляў – загадчыца гаспадаркі лясгаса Людміла Бычынская, прыбіральшчыца службовых памяшканняў Апечкаўскага лясніцтва Сняжана Чэмка і бухгалтар Рубяжэвіцкага лясніцтва Людміла Высоцкая – былі запрошаны ў Мінск, на канцэрт Дзмітрыя Калдуна, ім былі ўручаны каштоўныя падарункі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *