Мароз і сонца – дзень цудоўны

Грамадства Культура Нумары Факты, падзеi, людзi

0219
23 студзеня на гарадскім стадыёне «Юнацтва» адбылося ўрачыстае адкрыццё катка гэтага сезона.

Прывітаць дзяцей і дарослых прыйшлі прадстаўнікі райвыканкама – намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Жыбуль і намеснік начальніка аддзела адукацыі, культуры і спорту райвыканкама Іван Вільнявец. Каток на гарадскім стадыёне – ужо не першы год любімае месца школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў. Ёсць магчымасць узяць канькі напракат. Сонечнымі марознымі днямі пабыць на катку – вялікае задавальненне. Да ўрачыстага адкрыцця катка раённы Цэнтр культуры падрыхтаваў музычна-забаўляльную праграму. Гэта было дарэчы, прыгожа.
0246
Была праведзена і акцыя «Сагрэем у моцныя маразы». Падчас урачыстасці ўсім жадаючым валанцёры Чырвонага Крыжа прапанавалі гарачы чай з пячэннем.
0277
Як расказвае старшыня раённага камітэта Таварства Чырвонага Крыжа Ірына Пярхальская, такая акцыя «Сагрэем у моцныя маразы» валанцёрамі Чырвонага Крыжа праведзена на аўтастанцыі і ў некаторых іншых месцах масавага знаходжання людзей.
0273
Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *