Усім пастам ДАІ – «8 Сакавіка»

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

У дзень 8 Сакавіка раённы камітэт БРСМ сумесна з аддзелам ДАІ райаддзела міліцыі рыхтуе святочную акцыю – «8 Сакавіка: павіншуем жанчын за рулём!».

Гэтая акцыя стала на Стаўбцоўшчыне традыцыйнай, і, як правіла, з кожным годам колькасць яе ўдзельнікаў становіцца ўсё большай. Нашы жанчыны,  дзяўчаты і ў святочны дзень знаходзяць для сябе неадкладныя справы, якія штурхаюць сесці за руль і адправіцца ў блізкую або не вельмі блізкую паездку. На дарозе яны адчуваюць сябе ўпэўненымі, мабільнымі, і нават сустрэча з экіпажам ДАІ для іх у гэты дзень – стрэс са знакам плюс.

8 Сакавіка інспектары будуць несці дзяжурства на цэнтральных вуліцах нашага горада разам з валанцёрамі руху «Добрае сэрца». У якасці падарунка жанчынам-вадзіцелям падрыхтаваны кветкі з прыемным водарам вясны – цюльпаны. У гэты дзень, як сведчыць вопыт мінулых гадоў, нават самыя прынцыповыя інспектары не штрафуюць «жаночую» катэгорыю вадзіцеляў, а, пры неабходнасці, толькі папярэджваюць аб абавязковым выкананні правілаў дарожнага руху.

Сваімі ўражаннямі ад леташняй святочнай акцыі «8 Сакавіка: павіншуем жанчын за рулём!» падзялілася першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская:

– Жанчынам прыемна ўвага да іх, некаторыя не хаваюць здзіўлення, асобныя не вераць да апошняга і гавораць пра розыгрыш. Незалежна ад гэтага, мы віншуем усіх з днём 8 Сакавіка  і жадаем удачы, шчаслівых дарог!

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *