Кароткім радком

Нумары

image_pdfimage_print

Рэспубліка Беларусь і ЗША абмеркавалі магчымасць развіцця міжрэгіянальных сувязяў.

Аграсядзіб у краіне за 2015 год стала на 11 працэнтаў больш.

На аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы стацыянарных аздараўленчых лагераў да работы ў летні перыяд са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання будзе выдзелена Br5,35 млрд. У летнія месяцы плануецца аздаравіць у лагерах усіх тыпаў як мінімум 346,7 тыс. школьнікаў.

Па выніках лютага золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $84,2 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 сакавіка склалі $4 млрд 111 млн. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка Беларусі.

Усе ўстановы адукацыі Беларусі плануецца падключыць да «Электроннай школы» ў бліжэйшыя гады, паведаміў журналістам міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Міхаіл Жураўкоў таксама пракаменціраваў пытанне размеркавання выпускнікоў 2017 года. Паводле яго слоў, створана рабочая група, куды ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі. Цяпер ужо вядзецца работа з наймальнікамі, каб усіх забяспечыць першым працоўным месцам.

У Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» з 10 па 13 сакавіка праводзіцца 12-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Свет дзяцінства – 2016».

На першым веснавым кірмашы, наладжаным 5 сакавіка каля Мінскага гандлёвага дома «На Нямізе», рыбгасы з усёй рэспублікі прапаноўвалі шырокі выбар прэснаводнай рыбы. Прададзена яе было за дзень каля трох тон на суму каля 120 мільёнаў рублёў.

На Барысаўскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў пачынаецца выпуск новай прадукцыі. Цэх па вытворчасці антыбіётыкаў аснашчаны сучасным абсталяваннем вядучых сусветных вытворцаў Італіі, Бельгіі, Канады, Швейцарыі, ЗША. Новая вытворчасць праектнай магутнасцю 50 мільёнаў флаконаў у год гарантуе бездакорную якасць прадукцыі, больш за палову якой плануюць пастаўляць на экспарт.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *