Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістравана па раёне за апошнія некалькі тыдняў 16 шлюбаў, зроблена 13 адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанне аб нараджэнні атрымаў 21 маленькі жыхар Стаўбцоўшчыны: Аляксандр Скроцкі, Канстанцін Вайніло, Анна Шыдлоўская, Ева Малашкевіч, Цімафей Мышко, Ксенія Калкоўская, Аляксандра Харута, Марыя Лявончык, Кацярына Грышан, Віялета Байкова, Кірыл Карневіч, Андрэй Някрасаў, Мікіта Пятровіч, Дзмітрый Дудзінскі, Вікторыя Стонька, Арцём Майдан, Марат Станкевіч, Даніла Кажавец, Кірыл Бонка, Дзямід Кутас і Антон Харлоў. У дзень 8 Сакавіка ў радзільным аддзяленні на свет з’явілася дзяўчынка – у жыхаркі Нясвіжа Веры Шлег. 

Зямны шлях закончыўся для 33-х жыхароў раёна.    

 У пажарнай часці згадалі пяць вогненных здарэнняў. На прадпрыемстве дрэваапрацоўкі «Вівалія» ў Наваколасаве адбылося загаранне вагончыка. Папярэдне, гэта падпал, матэрыялы перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта. У Жукавым Барку агнём знішчаны жылы дом, у Залужжы – пашкоджаны хлеў. Абодва пажары выкліканы парушэннем правіл пажарнай бяспекі. У Горках згарэў аўтамабіль «Форд-скорпія», які стаяў на вуліцы. У Стоўбцах ад курэння на кухні кватэры загарэлася рыззё, пры тушэнні якога атрымаў апёкі рук сын гаспадара.     

Міліцыяй зарэгістравана 96 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана сем крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазраваемыя. У Цеснавой нецвярозы грамадзянін выкраў з дома шчаня нямецкай аўчаркі. У Наваколасаве хуліган парэзаў колы аўтамабіля «Нісан-альмера». У Налібаках махляр, злоўжываючы даверам, завалодаў скутарам. 

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйныя пратаколы ў адносінах да трактарыста і прараба адной з арганізацый раёна, якія парушылі парадак вывазу драўніны. Кожнаму пагражае штраф да 30 базавых велічынь.

Пракуратурай раёна вынесена прадпісанне кіраўніцтву ААТ «Аграбудфірма ПМК-74 – Налібакі», па выніках разгляду якога заработная плата работнікам прадпрыемства выплачана ў поўным аб’ёме. 

Суд асудзіў да 120 гадзін грамадскіх работ 44-гадовага жыхара Слабады, які ўхіляецца ад выплаты сродкаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей. 50-гадовая жыхарка Шахноўшчыны аштрафавана на 420 000 рублёў – за захоўванне на сваёй дваровай тэрыторыі самагоннага апарата. За скандал з жонкай 35-гадовы жыхар Дзераўной арыштаваны на пяць сутак.  

 «Хуткая» выязджала да хворых 244 разы, у прыватнасці, тры выклікі былі да асоб з алкагольным ап’яненнем. 12 зваротаў у экстранную службу прылічваюць да неабгрунтаваных.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *