Адносна антыкарупцыйнага заканадаўства

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання заканадаўства, накіраванага на барацьбу з карупцыяй, у Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэце. Устаноўлена, што ў дзейнасці асобных службовых асоб райвыканкама маюць месцы парушэнні як антыкарупцыйнага характару, так і рэгулюючага іншыя правапарушэнні заканадаўства.

Дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для дзяржаўных служачых і паўналетніх членаў іх сем’яў, якія пражываюць сумесна з імі, вызначана штогадовая падача дэкларацый аб даходах і маёмасці. У ходзе праверкі дэкларацый за 2014 год, пададзеных у райвыканкам, выяўлены факты парушэння парадку іх запаўнення, а таксама ўнясення няпоўных або няправільных звестак адносна маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці асобы, якая падала дэкларацыю.

Акрамя таго, у ходзе праверкі ўстаноўлены факты падпісання і зацвярджэння супрацоўнікамі райвыканкама табеляў уліку рабочага часу, што ўтрымлівалі свядома недакладную інфармацыю адносна колькасці адпрацаванага дзяржаўнымі служачымі рабочага часу, у тым ліку ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні.

Паводле вынікаў праверкі старшыні райвыканкама ўнесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць. Адной асобе аб’яўлена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння закона. У адносінах да адной асобы вынесена пастанова аб даручэнні падрыхтоўкі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні да разгляду і накіравана начальніку ІМПЗ па Стаўбцоўскім раёне.

Пракуратура раёна нагадвае, што ўказанне фізічнай асобай у дэкларацыі аб даходах і маёмасці няпоўных або непраўдзівых звестак аб даходах і (ці) маёмасці, што належаць абавязковаму дэклараванню, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным ч. 1 арт. 23.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за ўчыненне якога ўстаноўлена адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Сяргей ГРЫЦУК,пракурор Стаўбцоўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *