Віншаванне пераможцам

Адукацыя Нумары Факты, падзеi, людзi

555
Каманда вучняў нашага раёна вярнулася са спаборніцтваў ІІІ этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.
Вынік удзелу ў інтэлектуальным спаборніцтве выдатны – з 28 удзельнікаў 12 прывезлі дыпломы пераможцаў. Чарговы раз пацвердзілі свае ўнікальныя веды па інфарматыцы вучні СШ № 3 г. Стоўбцы браты Уладзіслаў і Мікіта Сазановічы: яны атрымалі дыпломы самай высокай вартасці – І ступені. Рыхтаваў іх таленавіты і прызнаны настаўнік Уладзімір Радзіон. Яшчэ адзін вучань Уладзіміра Сяргеевіча вярнуўся з узнагародай – дыплом ІІІ ступені ў Паўла Камёнкі. Вучань гэтай жа школы Вадзім Ракевіч атрымаў Пахвальны водгук – таксама па інфарматыцы. Яшчэ чатыры вучні СШ № 3 у ліку пераможцаў: дыплом ІІ ступені па працоўным навучанні ў Паліны Лапко (настаўнік В. Р. Грыгаровіч), дыпломы ІІ ступені па матэматыцы – у Аляксандра Валая (настаўнік М. М. Ліаненя) і Ігара Кашубіна (настаўнік В. С. Цвірка-Гадзіцкі), дыплом ІІІ ступені па геаграфіі ў Алены Глоба (настаўнік Э. В. Жук), дыплом ІІІ ступені па рускай мове і літаратуры ў Аліны Светлікоўскай (настаўнікі В. М. Грыб, С. У. Грыгаровіч). Дыпломам ІІ ступені па беларускай мове і літаратуры ўзнагароджана вучаніца Заямнаўскай СШ Надзея Кухарчык (настаўнік М. М. Чуйко). Дыплом такой жа вартасці па хіміі ў вучаніцы Вішнявецкай СШ Дар’і Ясенка (настаўнік Т. І. Белановіч). Дыплом ІІ ступені па англійскай мове заваявала вучаніца СШ № 2 г. Стоўбцы Дзіяна Чарнец (настаўнік С. А. Мазанік). Дыпломам ІІІ ступені па беларускай мове і літаратуры адзначана вучаніца гімназіі № 1 Вікторыя Паўлюць (настаўнік Я. І. Дрозд).
Такім чынам, у скарбонцы каманды нашага раёна два дыпломы І ступені, шэсць дыпломаў ІІ ступені, чатыры дыпломы ІІІ ступені. Упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама будзе вызначана, хто з пераможцаў атрымае права ўвайсці ў каманду Мінскай вобласці і прымаць удзел у заключным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.
Святлана ЖЫБУЛЬ
На здымку: Мікіта і Уладзіслаў Сазановічы з настаўнікам інфарматыкі Уладзімірам Радзіонам.
Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *