Прамыя лініі

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

З мэтай выканання Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» саветнікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь МІКАЛУЦКАЙ Алай Валянцінаўнай 17 сакавіка 2016 года ў Стаўбцоўскім райвыканкаме з 10.00 да 11.00 па тэл. 5-16-29 будзе праводзіцца прамая лінія, а з 11.00 да 13.00 у каб. 101 – прыём грамадзян.

Для Камітэта дзяржаўнага кантролю аднолькава важныя інтарэсы дзяржавы і праблемы простага чалавека. Спецыялісты КДК заўсёды ўважліва вывучаюць кожны зварот, незалежна ад таго, датычыць ён сур’ёзных пытанняў эканамічнай бяспекі краіны ці звязаны з прыватным пытаннем канкрэтнага грамадзяніна.

Таксама вы можаце абмеркаваць з прадстаўніком кантрольнага ведамства праблемы рэгіёна, выказаць заўвагі аб рабоце органаў мясцовай улады, кантралюючых і наглядных органаў, паведаміць аб вядомых фактах незахавання заканадаўства.

Кожны факт парушэнняў будзе дэталёва разгледжаны і атрымае адпаведную ацэнку. Канструктыўныя прапановы будуць прааналізаваны і выкарыстаны ў рамках кампетэнцыі Камітэта.

 

***

У пятніцу, 18 сакавіка, з 11 да 13 гадзін па тэлефоне 5-01-98 правядзе прамую тэлефонную лінію начальнік раённага аддзела Следчага камітэта палкоўнік юстыцыі СКРЫГАН Мікалай Мікалаевіч.

На прамую лінію можна звярнуцца з пытаннямі адносна прымянення крымінальнага заканадаўства.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *