Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна за 2015 і задачы на 2016 год

Нумары У райвыканкаме

image_pdfimage_print

На сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і XIX сесіі раённага Савета дэпутатаў 27 склікання разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту раёна за 2015 год. На пасяджэнні заслуханы і абмеркаваны інфармацыі першага намесніка старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Д. С. Колясеня, намеснікаў старшыні райвыканкама І. Б. Пашкевіч, А. М. Цывакі, С. Я. Шэсцеля.

Дакладчыкамі было адзначана, што аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень – снежань 2015 года склаў 396 947 мільёнаў рублёў, ці 166,9% да ўзроўню 2014 года. Зніжэнне аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года дапушчана ААТ «Стаўбцоўскі цагельны завод» (19,8%).

Запасы гатовай прадукцыі на 01.01.2016 склалі 33 632 мільёны рублёў. Па арганізацыях, падначаленых рэспубліканскім органам кіравання, суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 131,4%. Найбольшыя суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці ў Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – у 3,4 раза.

Знешнегандлёвы абарот тавараў за 2015 год склаў па раёне 39,8 мільёна долараў ЗША, ці 129,7% да ўзроўню 2014 года, у тым ліку экспарт тавараў – 14,9 мільёна долараў ЗША, імпарт – 24,9 мільёна долараў ЗША, ці 144,1%. Атрымана адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры «мінус» 10,0 мільёнаў долараў ЗША.

Экспарт тавараў, без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, склаў за 2015 год 13,1 мільёна долараў ЗША. Экспарт склаў 978,6 тысячы долараў ЗША. Імпартавана паслуг на 207,9 тысячы долараў ЗША. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 770,7 тысячы долараў ЗША.

Аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за 2015 год склаў больш за трыльён рублёў. Прагнозны паказчык па росце валавой прадукцыі – 107,0% – перавыкананны на 64,9 млрд руб., ці 7,3%.

Прагнозны паказчык па росце валавой прадукцыі выканалі ААТ «Вішнявецкі-агра», «Агранёманскі», «Дзераўное», «Каганец», сельскагаспадарчы філіял «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Шашкі», «Рубяжэвічы», «СЖК «Налібакі», СЗАТ «Агракамбінат «Колас».

Не дасягнулі ўзроўню мінулага года ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74 – Налібакі», ААТ «Жацерава», ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы па раёне склала 46 865 галоў, на 481 галаву больш, чым на 01.01.15. Валавы надой малака за 2015 год склаў 83 089 тон. Надой малака ад каровы склаў па раёне 5190 кг, таварнасць – 91,3%. У 2015 годзе сярэднясутачныя прывагі БРЖ па раёне склалі 559 грамаў. Рапсу атрымана 3175 тон, ураджайнасць склала 12,7 цэнтнера з гектара. Валавы збор цукровых буракоў склаў 109 384 тоны пры ўраджайнасці 345 ц/га. Бульбы накапана 19 013 тон пры ўраджайнасці 280 ц/га.

У 2015 годзе арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты накіравана 645 мільярдаў рублёў. Арганізацыямі, падначаленымі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, выкарыстана на інвестмэты 254,2 мільярда рублёў, арганізацыямі, якія не маюць ведамаснай падначаленасці, – 199,5 мільярда рублёў. За 2015 год арганізацыямі раёна з замежным капіталам на інвестмэты накіравана 7,1 мільёна долараў ЗША.

У 2015 годзе па Стаўбцоўскім раёне ўведзена 20 622 квадратныя метры жылля пры заданні на 2015 год 16 000 квадратных метраў.

За 2015 год рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі Стаўбцоўскага раёна атрыманы ў суме 1048847,1 мільёна рублёў. Тэмп росту ў параўнальных цэнах склаў 101,7% пры прагнозным паказчыку 103,7%. Рэалізавана тавараў на 56915,3 мільёна рублёў.  На аднаго жыхара раёна прададзена тавараў на 26,4 мільёна рублёў. Рознічны гандаль у раёне здзяйсняюць 287 гандлёвых аб’ектаў. У аб’ёме рознічнага тавараабароту арганізацый гандлю раёна 25,9% займае продаж тавараў Стаўбцоўскім райспажыўтаварыствам, тавараабарот якога за 2015 год склаў 234 700 мільёнаў рублёў. Удзельная вага продажу харчовых тавараў у тавараабароце райспажыўтаварыства – 83,9%, нехарчовых тавараў – 16,1%.

Паказчык па энергазберажэнні за 2015 год склаў «мінус» 6% пры даведзеным заданні «мінус» 6%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый раёна за 2015 год склала 5818,4 тысячы рублёў, што на 11,5% больш, чым за 2014 год. У цэлым па раёне 9 арганізацый, ці 21,4% ад тых, што трымаюць справаздачу, па выніках работы за 2015 год атрымалі чыстыя страты ў суме 69 605 мільёнаў рублёў, у тым ліку: ІВУП «Медицинский центр «Новое зрение» – 40 660 млн руб., РУП «Навасвержанскі лесазавод» – 3611 млн руб., сельскагаспадарчы філіял «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – 6386 млн руб., ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74 – Налібакі» – 9579 млн руб., філіял «Аўтапарк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс» – 1132 млн руб., ААТ «Вішнявецкі-агра» – 5662 млн руб., СЗАТ «Агракамбінат «Колас» – 230 млн руб., філіял «Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій» СДУП «Гасцінічны комплекс «Арбіта» – 22 млн руб.

Дэбіторская запазычанасць арганізацый раёна на 01.01.2016 склала 338,3 млрд руб., крэдыторская – 1125,8 млрд руб.

За 2015 год у даход бюджэту раёна паступіла 233 423,8 млн руб. падаткаў і непадатковых плацяжоў, што складае 100,1% удакладнёнага гадавога плана (233 126,7 млн руб.).

Паступленне даходаў ад здачы ў арэнду і рэалізацыі дзяржаўнай маёмасці склала 5868,1 млн руб.: ад продажу на аўкцыёнах пабудоў – 751,6 млн руб., ад продажу ва ўласную маёмасць зямельных участкаў – 1600,3 млн руб., ад здачы ў арэнду зямельных участкаў –1744,1 млн руб., ад продажу памяшканняў – 1398,3 млн руб., іншай маёмасці – 373,8 млн руб.

Расходы бюджэту за 2015 год склалі 518817,4 млн руб.

Фінансаванне расходаў праводзілася ў межах планавых асігнаванняў па галінах. Зябяспечана выкананне бюджэтных выплат у поўным аб’ёме.

У рабоце пасяджэння райвыканкама прымалі ўдзел першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Валянцін Татарыцкі, дырэктар фонду «Мінскаблмаёмасць» Святлана Дзегцярэнка.

Аб тым, чаму дапусцілі пралікі ў рабоце ў 2015 годзе і як будуць працаваць у бягучым годзе, трымалі справаздачу: начальнік філіяла ДРБУ № 135 КУП па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Мінскаблдарбуд» Вадзім Савіцкі; дырэктар ДДЛГУ «Стаўбцоўскі доследны лясгас» Генадзь Кажушка; дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк № 17» Іван Бычкевіч; дырэктар ААТ «Жацерава» Іван Краўчук; дырэктар Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Ала Кажухоўская; дырэктар філіяла «Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій» Леаніда Высоцкая; дырэктар ТАА «Борлеспрам» Ігар Шулякоўскі.

Падрыхтавала Н. ЛЕАНІДАВА

На здымку: на вытворчай лініі мясакамбіната СЗАТ «Агракамбінат «Колас».

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *