Быць гатовым да «вялікай вады»

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Вясна ідзе і нярэдка нясе з сабою паводку. Выратавальнікі раёна нагадваюць аб асноўных правілах паводзін у выпадку з’яўлення «вялікай вады».

Жыхарам прыватных дамоў

Тэрыторыю прысядзібнага ўчастка неабходна ачысціць ад снегу і лёду. Лёд, які можа перашкаджаць праходу вады, трэба разбіць. Увагу трэба звярнуць на дрэнажныя і сцёкавыя канаўкі, якія за зіму могуць засмеціцца. Пры неабходнасці варта змайстраваць са спадручных матэрыялаў самыя простыя перашкоды для вады. Падвал (склеп) трэба вызваліць ад прадуктаў і іншых запасаў, падворак – ад рэчаў, якія могуць быць пашкоджаны ў выпадку падтаплення. Памятайце, што ў падтопленых памяшканнях нельга карыстацца электрапрыборамі і ўключаць асвятленне.

Калі дом трапляе ў зону падтаплення

Каштоўныя і патрэбныя рэчы трэба перанесці на гарышча або ўзняць на верхнія паверхі. Падрыхтавацца да эвакуацыі – узяць з сабою грошы і дакументы, адзенне і прадукты. Прадугледзець вываз з зоны падтаплення дамашняй жывёлы. Па магчымасці аказаць дапамогу састарэлым людзям, суседзям. У выпадку эвакуацыі трэба адключыць у доме газ і электрычнасць.

Калі немагчыма пакінуць зону падтаплення

Да прыбыцця дапамогі лепш заставацца на верхнім паверсе, гарышчы, даху, дрэвах, узвышшах і падаваць сігналы выратавальнікам з дапамогай сцягоў, факелаў, уключанага ліхтара. Калі мясцовасць вам знаёмая і глыбіня вады нязначная, можна ісці да будынка, які ўзвышаецца над вадой на незатопленых участках сушы. Калі вы апынуліся ў зоне, якая хутка затапліваецца, то неабходна даць сігнал выратавальнікам. Пры іх адсутнасці можна паспрабаваць марудна перасоўвацца па вадзе, пажадана намацваць глыбіню шастом або палкай.

Пасля сыходу вады 

Вярнуўшыся дамоў, трэба прыступіць да аднаўленчых работ. Пры гэтым неабходна захоўваць патрабаванні тэхнікі бяспекі. Уваходзіць у будынак трэба асцярожна, калі пераканаецеся, што ён не пацярпеў, што няма небяспекі абрушэння сцен або столі, а таксама абвалаў і правалаў. Ні ў якім разе нельга ўключаць электрычнасць і запальваць агонь, таму што магчымы выбух з-за ўцечкі газу. Неабходна праветрыць і прасушыць памяшканні, прыбраць смецце і прывесці ўчастак і жыллё ў прыдатны для пражывання стан.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *