Аб праходжанні вадзіцельскай камісіі

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

Медыцынскі агляд кандыдатаў у вадзіцелі, вадзіцеляў у цэнтральнай раённай бальніцы праводзіцца па папярэднім запісе па тэлефонах: 7-87-77, 5-10-77, па маб. тэлефоне +37544-589-85-93 – Vel., ці пры асабістым звароце ў рэгістратуру паліклінікі з 08.00 да 20.00.

Графік і час работы медыцынскай вадзіцельскай камісіі: 1-я і 3-я суботы месяца (акрамя святочных дзён) – з 09.00 да 13.00; па серадах (штотыднёва, акрамя святочных дзён) – з 11.00 да 13.00.

Для праходжання камісіі вадзіцелі і кандыдаты ў вадзіцелі павінны мець: дзве фотакарткі; пашпарт ці іншы дакумент, які засвядчае асобу; для іншагародніх дадаткова – выпіску з медыцынскай дакументацыі за апошнія пяць гадоў з апошняга месца жыхарства, даведка аб адсутнасці псіхіятрычнага і наркалагічнага ўліку.

У дзень праходжання медыцынскай вадзіцельскай камісіі вадзіцелі павінны звярнуцца ў рэгістратуру, дзе выдаецца бланк акта вадзіцельскай камісіі з запоўненым тытульным лістом і бланк медыцынскай даведкі. Даўрачэбны кабінет вызначае пералік неабходных даследаванняў і ўрачэбныя кабінеты – афтальмолага (№ 411, 418), аталарынголага (№ 410), неўролага (№ 341), тэрапеўта (№ 123). Кабінеты можна наведваць у зручным для сябе парадку. Урачы-спецыялісты запаўняюць акт вадзіцельскай камісіі з унясеннем заключэння аб годнасці да кіравання транспартным сродкам. Канчатковае заключэнне выносіцца старшынёю камісіі ці яго намеснікам (кабінет № 245). Акт медыцынскай вадзіцельскай камісіі рэгіструецца ў кабінеце № 244. Медыцынская даведка вадзіцельскай камісіі – у кабінеце № 241. Звесткі аб асобах, якія па выніках медыцынскага агляду не дапушчаны да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, штомесячна накіроўваюцца ў праваахоўныя органы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Іна КУКОТА,намеснік галоўнага ўрача па МЭіР цэнтральнай раённай бальніцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *