Прызнанне з першага конкурсу

Адукацыя Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Ілья Янюк і Дзмітрый Янушкевіч займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах «Вакальны» ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» і нядаўна ўпершыню выступілі  на конкурсе.

І адразу – першае значнае дасягненне.    

– Для ўдзелу ў ІV адкрытым конкурсе вакальнага мастацтва «Крыштальны камертон» у сталіцу нашай рэспублікі з’ехаліся таленавітыя дзеці і моладзь ва ўзросце да 31 года. Нашы дзеці выступалі ў намінацыі «Эстрадны вакал» ва ўзроставай групе 12-14 гадоў, – расказала педагог дадатковай адукацыі Вольга Цяўлоўская (на здымку яна разам са сваімі выхаванцамі).

На конкурсе першае месца не прысуджалася, другое месца заняў канкурсант з Мінска, які не раз прымаў удзел у праектах беларускіх тэлеканалаў. Трэцяе месца – у выхаванцаў мінскай студыі, пераможцаў розных прэстыжных конкурсаў. Выхаванцы нашага цэнтра Дзмітрый Янушкевіч і Ілья Янюк атрымалі пахвалу кампазітара і спевака Алега Елісеенкава, які прапанаваў аддаць ім чацвёртае месца.    

Паўторым, што Ілья і Дзмітрый паехалі на конкурс упершыню, таму для іх гэтая адзнака мае асаблівае значэнне.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *