З віншаваннямі жывёлаводам

Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Са словамі шчырых віншаванняў з нагоды жаночага свята 8 Сакавіка прыехалі ў госці да жывёлаводаў СЖК «Налібакі» самадзейныя артысты Дзераўнянскага цэнтра культуры. Усім жанчынам гаспадаркі былі адрасаваны словы шчырай удзячнасці за іх пачэсную працу. У гэты дзень артысты выступілі на ўсіх фермах: «Цэнтр-Налібакі», «Целяхі», «Пруды», «Церабейнае».

Гледачоў радаваў песнямі вакальны гурт «Валошкі». Нібы глыток чыстай крынічнай вады было выступленне дуэта ў складзе Галіны Янкоўскай і Аляксандра Ліпніцкага. Гумарыстычныя вершы ў выкананні Галіны Каразей і Нэлі Мельнік вельмі добра ўпісаліся ў праграму канцэрта. Выступленне артыстаў унесла пэўную святочнасць у будні жывёлаводаў. Працаўнікі выказвалі вялікую ўдзячнасць удзельнікам канцэрта і старшыні прафсаюзнага камітэта СЖК «Налібакі» Міраславу Грыгаровічу.

Галіна КАРАЗЕЙ,мастацкі кіраўнік Дзераўнянскага цэнтра культуры



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *