Ужо восем тысяч гільзаў

Нумары Прамысловасць Эканомiка

З сакавіка бягучага года на філіяле ААТ «»Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы нарасцілі выпуск гільзаў блока цыліндраў да восьмі тысяч штук у месяц.

Гэта азначае, што ўстаноўленае на заводзе абсталяванне загружана на 100 працэнтаў у адназменным рэжыме работы.

– Пры павелічэнні попыту на прадукцыю будзем арганізоўваць работу ў дзве змены, – падкрэслівае начальнік вытворчасці высокатрывалага чыгуннага ліцця Павел Ярахавец.

Для стабільнай работы ў адназменным рэжыме штат поўнасцю ўкамплектаваны неабходнымі спецыялістамі. Гільза выходзіць добрай якасці, адгружаецца яна на галаўны канвеер Мінскага маторнага завода.

– З улікам гібкага падыходу, напрацаванага вопыту і базы даных удалося дасягнуць аптымальнага балансу паміж колькасцю сыравіны і хімічным саставам атрыманай гільзы, – адзначае тэхналагічныя нюансы ў ходзе рэалізацыі інавацыйнага імпартазамяшчальнага праекта Павел Ярахавец.

Акрамя таго, на філіяле поўным ходам вядуцца работы па запуску другога пускавога комплексу вытворчасці высокатрывалага чыгуннага ліцця. Абсталяванне закуплена, вядуцца яго шэф-мантаж і падрыхтоўка да наладкі. Вырашэнне гэтых пытанняў дазволіць адкрыць як мінімум яшчэ больш за паўсотні новых рабочых месцаў, і гэта толькі пры ўмове адназменнага рэжыму работы.

Нагадаем, што ў нашай рэспубліцы вызначаны і зацверджаны пастановай урада пералік важнейшых праектаў па стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – і праект «Вытворчасць высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця» магутнасцю 50 тысяч тон чыгуннага ліцця ў год, які рэалізуе ААТ «Мінскі маторны завод». Завяршыць гэты праект плануецца ў 2017 годзе. 

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *