Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

У Беларусі прыняты меры па змяншэнні цякучасці кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях, зніжэнні колькасці маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На гэта нацэлены нормы ўказа нумар 97, які падпісаў 15 сакавіка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Служба занятасці Беларусі ў бягучай пяцігодцы акажа садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці як мінімум 9,2 тысячы беспрацоўных, у тым ліку ў гэтым годзе – 1 тыс. 792.

Афіцыйныя рэзервовыя актывы і іншыя актывы Беларусі ў замежнай валюце за люты выраслі на чатыры працэнты і на 1 сакавіка склалі $4 млрд 526,9 млн.

Беларускія тэлеканалы могуць перайсці на якасць HD у бліжэйшыя пяць гадоў, паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч падчас анлайн-канферэнцыі на тэму «Медыяасяроддзе Беларусі ў новых умовах» на сайце БелТА.

«Што датычыцца якасці HD, то яна пакуль ёсць толькі ў канала «Мір». Думаю, што ў гэтай пяцігодцы і іншыя тэлеканалы зарэгіструюць такія праграмы якасці HD», – сказала міністр.

Супрацоўнікі УП «Белтэхагляд», Дзяржаўтаінспекцыі і Транспартнай інспекцыі з 21 па 30 сакавіка правядуць сумесную рэспубліканскую дэкаду «Дзяржтэхагляд», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

«Асноўная мэта акцыі – узмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду транспартных сродкаў і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане», – адзначылі спецыялісты.

Жыхары Мінскай вобласці актыўна прыватызуюць сваё жыллё. Як расказала ў прамым эфіры «Мінскай хвалі» намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Вольга Кавецкая, толькі ў мінулым годзе ў сталічным рэгіёне было прынята больш за 9 тысяч рашэнняў аб прыватызацыі.

Большза 500 прадстаўнікоў самых розных прафесій прынялі ўдзел у раённых этапах рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016». Конкурс стартаваў у лістападзе мінулага года.       

Інфармацыя БелТА і сайта Мінаблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *