Сходы. Сувязі. Статыстыка

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

18-03-2016-1

БУДУЧАЕ – ЗА ЮНЫМІ ГРАМАДЗЯНАМІ

У Дзень Канстытуцыі на Стаўбцоўшчыне ўручылі моладзі асноўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Сёлета такога гонару ўдастоіліся сорак пяць дзяўчат і юнакоў, вучняў розных школ раёна, якім споўнілася 14. Смелыя і энергічныя, у святочных касцюмах, яны ўзнімаліся на сцэну раённага Цэнтра культуры. З гэтай нагоды яна была аздоблена дзяржаўнымі сімваламі. Урачыстасць суправаджалася Дзяржаўным гімнам. Падчас канцэрта ў руках многіх рабят мільгалі дзяржаўныя сцяжкі – сімвал нашага яднання і знак павагі да роднай рэспублікі. Не выпадкова, што і сама акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі» пад эгідай БРСМ атрымала назву Усебеларускай.

Раённы камітэт БРСМ і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама запрасілі ў залу Цэнтра культуры аўтарытэтных людзей і спецыялістаў, такіх, як старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Іосіф Язвінскі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Стонька, інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі райаддзела міліцыі Наталля Волат, каб уручэнне маладым людзям асноўнага дакумента стала ў іх жыцці незабыўным і вызначальным момантам. Цяпер яны – паўнапраўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, надзеленыя, дарэчы (і пра гэта забываць нельга),  не толькі правамі, а і пэўнымі абавязкамі. «Вы – надзея Беларусі, яе будучае, і менавіта ад вас залежыць, якім яму быць», – прыкладна такі сэнс укладвалі ўсе выступоўцы ў свае пажаданні і наказы юным грамадзянам. Ад іх імя слова было дадзена вучаніцы Заямнаўскай школы Валерыі Нікалаевай, а таксама – і гэта можна сцвярджаць без сумнення – тым многім вучням гарадскіх школ, што ўзялі ўдзел у святочным канцэрце.

Акрамя ўручэння пашпартоў вялікая група школьнікаў атрымала з рук першага сакратара раённага камітэта БРСМ Анастасіі Калодзінскай білеты члена БРСМ – самай масавай маладзёжнай арганізацыі рэспублікі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

УШАНАВАЛІ РУПЛІВЫХ

На справаздачным сходзе акцыянераў ААТ «Радзіма Якуба Коласа», як і заўсёды, трымалі справаздачы дырэктар і галоўныя спецыялісты. Аляксандр Карнічэнка агучыў паказчыкі, якія дасягнуты ў раслінаводчай і жывёлагадоўчай галінах, адначасова назваў прычыны зніжэння вытворчасці прадукцыі. Спецыялісты дапоўнілі кіраўніка. Як падкрэсліў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, які прысутнічаў на сходзе і выступіў, у таварыстве ёсць патэнцыял для павелічэння вытворчых паказчыкаў. Планы, прынятыя на бягучы год, – рэальныя, і выканаць іх працавітаму і дружнаму калектыву цалкам па сіле.

Затым лепшым работнікам таварыства, якія дасягнулі летась найвышэйшых вынікаў у рабоце, уручылі каштоўныя падарункі і кветкі. Аператару машыннага даення Лідзіі Рымашэўскай, якая працуе на МТФ «Пагарэлае» і дасягнула самага высокага паказчыка на надоях малака ад каровы не толькі ў гаспадарцы, а і ў раёне, уручылі халадзільнік. Ніна Зяньковіч (МТФ «Пагарэлае»), Вера Лібоза і Святлана Есьман (комплекс), Таццяна Станкевіч (МТФ «Грабёнаўшчына), Кацярына Навуменка (МТФ «Жыгалкі») і Ала Калевіч (МТФ «Шахноўшчына») атрымалі мультываркі. Электрамясарубкамі прэміраваны цялятніцы Вольга Берташ з МТФ «Пагарэлае», Таццяна Белая з комплекса і Таццяна Трацэнка з МТФ «Шахноўшчына». Лабарант МТФ «Жыгалкі» Таццяна Ланкевіч заахвочана швейнай машынкай, а падвозчык кармоў з МТФ «Пагарэлае» Ігар Станкевіч – мікрахвалевай печчу. Дарэчы, усе прысутныя на сходзе атрымалі грашовыя прэміі.

 

МІЛЬЯРДЫ РУБЛЁЎ – НА АБНАЎЛЕННЕ

Згодна з інфармацыяй Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, у студзені 2016 года ў Стаўбцоўскім раёне выкарыстана 56,9 мільярда рублёў інвестыцый у асноўны капітал. У супастаўных цэнах гэта складае 164,2% да ўзроўню студзеня 2015 года.

Будаўніча-мантажныя работы за месяц выкананы на 11,2 мільярда рублёў. За гэты перыяд на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў накіравана 37,5 мільярда рублёў інвестыцый. З іх на долю імпартных тэхнікі і абсталявання прыходзіцца 41,9% гэтых інвестыцый.

 

ІНФАРМАТЫКА – НАВУКА ПЕРСПЕКТЫЎНАЯ

Вучні СШ № 3 г. Стоўбцы – адзінаццацікласнік Вадзім Ракевіч і дзесяцікласнік Павел Камёнка – паспяхова паўдзельнічалі ў вочным туры ІІ Алімпіяды па праграмаванні, заснавальнікамі якой з’яўляюцца Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт сумесна з Брэсцкай абласной арганізацыяй РГА «Белая Русь». Фінансавую падтрымку вучням для паездкі ў Брэст аказала раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».

Вадзім Ракевіч і Павел Камёнка чарговы раз паказалі свае выдатныя веды па інфарматыцы і атрымалі дыплом ІІІ ступені.

 

СВЯТА «ДРУГОГА ХЛЕБА» Ў ЧЭБАКСАРАХ

Па запрашэнні Інстытута бульваводства Нацыянальнай акадэміі Рэспублікі Беларусь кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Сула» Уладзімір Радзевіч быў уключаны ў дэлегацыю нашай краіны для ўдзелу ў выставе «Бульба-2016» у Чэбаксарах.

На форум у Чувашыю прыбылі прадстаўнікі кампаній, якія практыкуюць перадавыя тэхналогіі вырошчвання бульбы, займаюцца распрацоўкай прэпаратаў і сродкаў аховы раслін, а таксама супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў.

Уладзіміру Радзевічу гэты форум даў магчымасць зрабіць аналіз, бліжэй пазнаёміцца з расійскім рынкам, прыкінуць, якіх пазіцый прытрымлівацца.

Вынікам паездкі сталі і дамоўленасці па продажы насеннай бульбы. Першыя партыі ўжо падрыхтаваны для адпраўкі ў Яраслаўль і Ніжні Ноўгарад.

 

І НАСЕННЕ, І ПАДПІСКА

Традыцыйна ўсе аддзяленні сувязі прапануюць  веснавой парой найбольш хадавы тавар – сезонны. 

Мяркуйце самі: праз аддзяленні сувязі ўжо рэалізавана жыхарам раёна 5,5 тоны цыбулі-сяўку, і попыт яшчэ да канца не задаволены, таму прадпрыемству «МінскСортНасенАгародніна» зроблены дадатковы заказ на горкі вітамін. Добра разыходзіцца як у стацыянарных, так і ў перасоўных аддзяленнях насенне гароднінных і кветкавых культур, запатрабаванае заўзятымі агароднікамі. З улікам пажаданняў вяскоўцаў-гаспадароў гандлёвы асартымент паштавікоў пашыраны кармамі для дамашняй жыўнасці, у прыватнасці, камбікармамі для курэй. Сакатухі на падворку – яркая прыкмета набліжэння цёплай пары, дачнага сезона.

А плённы дачны сезон нельга ўявіць без свежых газет. У гарадскім аддзяленні сувязі, у магазіне «Паштавік» можна набыць некаторыя выданні ў розніцу, аднак самы надзейны спосаб дастаўкі – падпіска на любімыя перыядычныя выданні. Аккурат цяпер паштальёны прапануюць працягнуць падпіску на другі квартал.

Здаецца, відавочна: каб добрай вырасла набытая цыбуля-сявок, трэба падпісацца на раённую газету «Прамень» – яна сваімі інфармацыйна насычанымі, карыснымі нумарамі-«промнямі» дапаможа вырасціць багаты ўраджай і на градзе, і ў душы кожнага падпісчыка.

 

ЗДАЦЬ СТАРЫ ХАЛАДЗІЛЬНІК

У гэтым годзе камунальнікі пачалі прыём адходаў электрычнага і электроннага абсталявання, а таксама адпрацаванага масла.

Нарэшце ў нашай рэспубліцы з’явілася прадпрыемства – «Тэхнапарк», якое бярэцца перапрацоўваць старыя халадзільнікі, тэлевізары, камп’ютары, мікрахвалевыя печы і іншую бытавую тэхніку, якая сваё адслужыла. Ад прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў раёна плануюць сабраць сёлета каля 25 тон гэтых адходаў.

– Мы гатовы вызваляць людзей ад старых электрабытавых рэчаў паводле іх заявак. Заяўку можна зрабіць у дыспетчарскай службе па тэлефоне 7-82-62. Па дамоўленасці выедзем у пэўны дзень. Гараджане могуць і самі прывозіць лішнюю рэч на прыёмны пункт, размешчаны на тэрыторыі былой воінскай часці. Непажадана пакідаць такія рэчы побач з кантэйнернай пляцоўкай, – адзначае майстар аб’яднання камунальных службаў Андрэй Смоўж.

Работа па зборы адходаў электрычнага і электроннага абсталявання толькі пачынаецца, таму, натуральна, усе пытанні прадугледзець адразу немагчыма – яны будуць вырашацца аператарам па ходзе ажыццяўлення збору.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *