Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістравана па раёне тры шлюбы, зроблена пяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі сем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Раман Кручанкоў, Маргарыта Палевіч, Кацярына Давідовіч, Ева Емяльяненка, Максім Патапчык, Ілья Ярмак і Анастасія Карчэўская.

Зямны шлях закончыўся для дзевяці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі пажар у Жукавым Барку, дзе агнём моцна пашкоджаны жылы дом. Прычына пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення. З Аталезі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы была дастаўлена 79-гадовая жанчына з дыягназам – атручэнне прадуктамі гарэння. У сваім доме бабуля паліла печ і рана закрыла засланку. Няладнае своечасова заўважыла сацыяльны работнік, якая яе абслугоўвае. На даны момант стан пацярпелай здавальняючы. У РАНС звяртаюць увагу, што, нягледзячы на  хуткае завяршэнне ацяпляльнага сезона, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі пры карыстанні печамі, не забываць сачыць за іх спраўнасцю.

Міліцыяй зарэгістравана 115 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана восем крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазраваемыя. Так, з тэрыторыі дома, які будуецца ў Рудні Пільнянскай, выкрадзены электрычная дыскавая піла і інструмент. З дома ў Буцькавічах прапалі шліфмашынка разам з бутэлькай каньяку. Да жыхаркі Прудоў, якая заснула з незамкнёнымі дзвярыма, нечакана завітала нецвярозая «госця» і вынесла грошы.

Суд прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі і пазбавіў на чатыры гады права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, 22-гадовага жыхара Заямнага. Раней гэты малады чалавек ужо быў судзімы за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, але не выканаў прыгавор суда і, акрамя таго, учыніў угон аўтамабіля. 47-гадовы стаўбчанін прызнаны вінаватым у незаконным паляванні на дзіка,  за гэта ён абмежаваны ў волі на год і пазбаўлены на тры гады права палявання. 

ДАІ выявіла 254 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 18 вадзіцеляў-бяспраўнікаў і адзін нецвярозы вадзіцель, 29 недысцыплінаваных пешаходаў і двое веласіпедыстаў. Зарэгістравана сем дарожна-транспартных здарэнняў. Раніцай 11-га сакавіка непадалёку ад дома № 99 па вуліцы Ленінскай у Стоўбцах вадзіцель аўтамабіля «Форд-мандэа» выехаў з дваровай тэрыторыі, праігнараваўшы патрабаванне дарожнага знака «Саступі дарогу», у выніку чаго адбылося яго сутыкненне з маршрутным аўтобусам ПАЗ аўтапарка № 17. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

«Хуткая» выязджала да хворых 195 разоў, у прыватнасці, сем выклікаў паступіла да асоб з алкагольным ап’яненнем.

ПадрыхтавалаТаццяна ПЯТКЕВІЧ

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *