У сельгаставарыствах

Нумары Сельская гаспадарка

Шчотка для каровы
На робатызаваных малочнатаварных фермах «Ячнае №2» ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» і «Засулле» ААТ «Каганец», дзе дойныя статкі ўтрымліваюцца беспрывязна, для чысткі кароў прымяняюцца аўтаматычныя маятнікавыя шчоткі. Па вонкавым выглядзе і прынцыпе работы яны нагадваюць тыя, што выкарыстоўваюцца для машын на аўтаматычных мыйках. Шчотка чысціць карову ад бруду, выдаляе са скуры шэрсць і паразітаў, папярэджваючы распаўсюджванне хвароб. Праводзіць лёгкі масаж цяжкадаступных для каровы ўчасткаў цела, дастаўляючы жывёліне вялікае задавальненне. Шчотка пачынае круціцца, калі карова наблізіцца да яе, і аўтаматычна адключаецца, калі рагуля адыдзецца. Выкарыстанне аўтаматычных шчотак паляпшае агульны стан здароўя жывёлы, паляпшае кровазварот і абмен рэчываў, садзейнічае павелічэнню надояў.

На мехдвор –»Амкадор»
Папаўняецца тэхнікай мехдвор ААТ «Рубяжэвічы». Напрыканцы мінулага года тут з’явіўся новы пагрузчык «Амкадор». Тэхніка набыта ў лізінг праз «Белаграсэрвіс». Даручылі пагрузчык Антону Чэрніку. Антон Антонавіч вопытны работнік, працуе ў таварыстве звыш дваццаці гадоў. Тэхніку адразу ж задзейнічалі на фермах, дзе з яе дапамогаю загружаюцца кармы. У далейшым яна будзе выкарыстоўвацца на пагрузцы арганічных угнаенняў. У таварыстве цяпер налічваецца пяць пагрузчыкаў.
Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *